Навіны

У аўтапарку Лукашэнкі з’явіўся новы браніраваны лімузін

У аўтапарку Аляксандра Лукашэнкі з’явіўся новы браніраваны лімузін за 1,4 мільёна еўра. Такога Mercedes-Maybach Pullman Guard няма нават у Пуціна, піша “Камсамольская праўда”.

Фота Генадзя Мажэйкі

Найноўшы Mercedes-Maybach Pullman Guard з нумарамі кіраўніка Беларусі засвяціўся каля стадыёна “Дынама”, дзе праходзіла цырымонія закрыцця ІІ Еўрапейскіх гульняў.

Фота Генадзя Мажэйкі

Гэта апошняе, самае новае пакаленне браніраваных лімузінаў ад кампаніі Mercedes.  Пастаўкі Mercedes-Maybach Pullman Guard пачаліся ў мінулым годзе.

Фота вытворцы

Інтэр’ер прадугледжвае аздабленне высокай якасці, наяўнасць бара, масажных крэслаў. Таксама ёсць ахоўная браняваная перагародка, якая не толькі аддзяляе VIP-персон ад кіроўцы і целаахоўніка, але яшчэ і бароніць іх.

Дарэчы, гэты лімузін здольны вытрымаць выбух 15-ці кілаграмаў тратылу ў двух метрах ад аўтамабіля і ў метры над зямлёй.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-autaparku-lukashenki-zyaviusya-novy-b/

01.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты