Навіны

Прафсаюзы свету ўнеслі Беларусь у «чорны спіс»

Па версіі індэкса глабальных правоў 2019 года, Беларусь увайшла ў катэгорыю краін, дзе працоўным не гарантуецца захаванне іх правоў, паведамляе сайт naviny.by.

Рэйтынг штогод складае Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў, 19 чэрвеня ён апублікаваны на сайце МКП. З поўнай справаздачай можна пазнаёміцца тут.

Краіны ў індэксе падзеленыя на шэсць катэгорый. У найлепшую — першую — катэгорыю трапляюць дзяржавы, дзе фіксуюцца эпізадычныя парушэнні правоў, другую — паўторныя парушэнні, трэцюю — рэгулярныя парушэнні, чацвёртую — пастаянныя, пятую — краіны без гарантый захавання правоў, пятую з плюсам — краіны без гарантый захавання правоў з прычыны недасканаласці законаў.

Разам з Беларуссю да пятай катэгорыі аднесены яшчэ 33 дзяржавы, у тым ліку еўрапейскіх — Грэцыя і Украіна.

У найгоршую катэгорыю ўключаны дзевяць афрыканскіх і блізкаўсходніх дзяржаў, у найлепшую — дванаццаць (адзінаццаць краін Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы, а таксама Уругвай).

У справаздачы па індэксе гаворыцца, што ў Беларусі, як і ў Казахстане, "улады працягвалі рэпрэсаваць незалежныя прафсаюзы, пераследуючы і прыгаворваючы прафсаюзных лідэраў па сфабрыкаваных абвінавачваннях".

Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў збірае дадзеныя пра парушэнні правоў працоўных у свеце каля 40 гадоў. У гэтым годзе МКП ў шосты раз прадставіла вынікі свайго даследавання ў выглядзе глабальнага індэкса, які вызначаецца па 97 паказчыках і ўлічвае ўзровень абароны працоўных правоў на заканадаўчым узроўні і на практыцы. Гэта даследаванне прызначана для прадстаўнікоў бізнесу і ўрадаў.

 

http://spring96.org/be/news/93341

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты