Навіны

Жара і турысты

Ой жа­ра, ду­ха­та, спя­ко­та — та­кія сло­вы най­час­цей лі­лі­ся з на­шых вус­наў ця­гам апош­ніх двух чэр­вень­скіх тыд­няў. Ра­зам з імі лі­юц­ца, п’юц­ца і вы­кід­ва­юц­ца мі­льё­ны пласт­ма­са­вых, не­э­ка­ла­гіч­ных бу­тэ­лек. Кож­ны ра­ту­ец­ца толь­кі са­бе вя­до­мы­мі спо­са­ба­мі. Су­тык­нен­не з та­кой жа­рой гэ­та ўжо не пры­ем­нас­ці ле­та ці ва­ка­цый­на­га ад­па­чын­ку, але про­ста зям­ны каш­мар. З роз­ных ба­коў бліз­ка­га ці да­лё­ка­га за­меж­жа ў ін­фар­ма­цый­най пра­сто­ры лё­та­лі вест­кі пра па­бі­тыя рэ­кор­ды ве­лі­чы­ні тэм­пе­ра­ту­ры ў гэ­тым пе­ры­я­дзе. Мо­жа гэ­та так­са­ма та­кія, ней­кія ўка­зан­ні Уся­выш­ня­га на­конт та­го мес­ца, ку­ды вя­дзе нас, грэш­ні­каў, і што мо­жа там нас ча­каць. Анар­маль­ная спё­ка і ёсць тым мо­ман­там у ча­ла­ве­чым жыц­ці, якая скла­дае рэ­аль­ную паг­ро­зу для не­ча­ка­на­га за­вяр­шэн­ня быц­ця ця­пер і тут. Ка­лі ўзяць пад ува­гу аба­рон­чае пас­лаб­лен­не іму­ні­тэ­ту ар­га­ніз­ма та­кі­мі па­вы­ша­ны­мі гра­ду­са­мі, то і на­шы маз­гі так­са­ма плы­вуць дзесь­ці ў нес­паз­на­ныя мес­цы ра­зам з яго ўлас­ні­ка­мі. Пра­цэс ла­гіч­на­га ду­ман­ня і ра­цы­я­наль­ных ра­шэн­няў у гэ­ты мо­мант про­ста сла­бее, а мо­жа не іс­нуе. Та­му хі­ба ў та­кім пе­ры­я­дзе доб­ра ві­даць, якую яш­чэ боль­шую лух­ту і хер­ню пат­ра­пяць га­ра­дзіць не­ка­то­рыя па­лі­ты­кі і чы­ноў­ні­кі па ўсёй зям­ной пра­сто­ры.

Але ёсць так­са­ма і та­кая част­ка ча­ла­ве­ча­га ро­ду, якая про­ста аба­жае жа­ру і спё­ку. Ве­даю шмат лю­дзей, якія ў гэ­ты пе­ры­яд па­да­лі­ся ў ту­ры­стыч­ныя ван­д­роў­кі ў яш­чэ больш цёп­лыя кра­і­ны. Па­да­рож­ні­ча­юць яны не толь­кі са­ма­лё­та­мі, але на ўлас­ных ма­шы­нах і аў­то­бу­сах. Пры­тым за­пэў­ні­ва­юць, што не ад­чу­ва­юць ані­я­кай стом­ле­нас­ці. Ве­рыць іх­нім за­пэў­ні­ван­ням, ці не — ужо сам не ве­даю. На зда­ро­вы ро­зум гэ­та няп­раў­да, але ка­лі свет ста­іць уся­ля­кі­мі ана­ма­лі­я­мі, то ча­му ж не мо­жа быць і та­ко­га. Ві­даць, спра­цоў­вае тут ней­кі псі­ха­ла­гіч­ны пра­цэс спла­на­ва­на­га ад­па­чын­ку і эфект пла­цэ­ба ад за­меж­най па­ез­д­кі. З пун­к­ту гле­джан­ня нап­рам­каў ту­ры­стыч­на­га ру­ху ці­ка­ва, ці жа­ра пры­ня­се, на­пры­клад, за­ці­каў­лен­не і ту­ры­стыч­ны зва­рот у кра­і­ны веч­най зі­мы і ма­ро­зу? А мо­жа ёсць так, што кру­тыя біз­нес­ме­ны і ба­га­цеі ўжо даў­но па­вы­куп­ля­лі там свае зям­ныя ўчаст­кі. Ад­ным сло­вам, бу­дуць мець дзе сха­вац­ца, а пры на­го­дзе мож­на доб­ра здзер­ці шку­ру ад праг­ных уця­чы ад праз­мер­на пра­ніз­лі­вых со­неч­ных пром­няў.

Пры та­кіх хі­стан­нях над­вор’я зда­ва­ла­ся б, што на­ша Пад­ляш­ша са сва­ім пры­род­ным ба­гац­цем і на­цы­я­наль­ны­мі пар­ка­мі па­він­на быць ты­м мес­ца­м, у якое бу­дуць пер­ці­ся ту­ры­сты са сва­імі поў­ны­мі ка­шаль­ка­мі. І то круг­лы год. Та­ко­га ад­нак не бы­вае. Зу­сім ня­даў­на Мі­ні­стэр­ства фі­нан­саў прад­ста­ві­ла ра­парт на­конт фі­нан­са­вых вы­ні­каў на­цы­я­наль­ных пар­каў у Поль­ш­чы. З лі­ку 23 пар­каў аж 17 ме­ла свой ста­ноў­чы вы­нік. Най­больш, што не здзіў­ляе ні­ко­га, за­ра­біў Тат­шан­скі на­цы­я­наль­ны парк — 3,5 млн. зло­тых. За­раз гля­нем, якія вы­ні­кі ма­юць на­шы пад­ляш­скія аа­зі­сы пры­ро­ды. Тры з ча­ты­рох дзей­с­ных пар­каў ат­ры­ма­лі пры­бы­так, ха­ця не та­кі, які мож­на наз­ваць вя­лі­кім пос­пе­хам. Адзі­ным тут страт­ным з’яў­ля­ец­ца як не дзіў­на.... Бе­ла­веж­скі на­цы­я­наль­ны парк, які з шас­ці дэ­фі­цыт­ных на­цы­я­наль­ных пар­каў у Поль­ш­чы пры­нёс зат­ра­ту ве­лі­чы­нёю ў 133 ты­сячы зло­тых. Не­га­тыў­ным рэ­кар­д­с­ме­нам з’яў­ля­ец­ца Во­лін­скі на­цы­я­наль­ны парк з дэ­фі­цы­там 1,6 млн. зло­тых.

Най­боль­шы пры­бы­так у на­шым рэ­гі­ё­не мае Ві­гер­скі на­цы­я­наль­ны парк — звыш 900 ты­сяч зло­тых за мі­ну­лы год. Беб­жан­скі парк за­ра­біў ка­ля 500 ты­сяч, а Нар­вян­скі — 89 ты­сяч зло­тых.

У маш­та­бе кра­і­ны ўсе поль­скія на­цы­я­наль­ныя пар­кі за 2018 год ат­ры­ма­лі фі­нан­са­вы пры­бы­так ве­лі­чы­нёй звыш 239 млн. зло­тых, ад­нак кош­ты іх ут­ры­ман­ня пе­ра­вы­сі­лі пры­бы­так і скла­лі 279 млн. Як ві­даць гэ­та роз­ні­ца ў кошт дзяр­жаў­на­га бю­джэ­ту са­стаў­ляе 40 млн. зло­тых. Ды­рэк­тар Бе­ла­веж­ска­га на­цы­я­наль­на­га пар­ку Мі­хал Кжы­сяк сі­ту­а­цыю пар­ку тлу­ма­чыць тым, што ня­ма пры­быт­ку ад про­да­жу дрэ­ва з пар­ку і што ту­рызм мае тут вы­ключ­на се­зон­ны ха­рак­тар у выг­ля­дзе эк­скур­сій школь­ні­каў і пра­цоў­ных пе­рад ка­ні­ку­ла­мі і ран­няй во­сен­ню. У дру­гія по­ры го­да лю­дзі вы­бі­ра­юць го­ры і мо­ра. От та­кая про­ста жыц­цё­вая праў­да, ад якой не ўця­чэш.

Яў­ген ВА­ПА

19.06.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

праваабарончыя сайты