Навіны

Еўрасаюз заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: TUT.BY

Аляксандр Жыльнікаў. Фота: TUT.BY

Еўрапейскі саюз асудзіў выпадкі смяротнага пакарання ў Беларусі і заклікаў улады краіны ўвесці мараторый на яе прымяненне, перадае БелаПАН.

«Еўрапейскі саюз выказвае шчырае спачуванне сем'ям і сябрам ахвяраў злачынстваў. У той жа час, ЕС падкрэслівае непрыманне смяротнай кары пры любых абставінах і заклікае Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне як першы крок да яе адмены», — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара знешнепалітычнай службы ЕС Маі Кацыянчыч.

Яна назвала смяротнае пакаранне жорсткім, бесчалавечным і зневажаючым годнасць пакараннем і заявіла, што гэтая мера парушае неад'емнае права на жыццё, якое замацавана ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Прымяненне смяротнага пакарання супярэчыць міжнародным абавязацельствам Мінска, дадала Кацыянчыч і нагадала, што Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе прымяняецца гэтая мера.

Савет Еўропы раней таксама асудзіў выкананне чарговага смяротнага прысуду ў Беларусі.

 

https://dp.spring96.org/be/news/93211

праваабарончыя сайты