Навіны

“Патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды”. Як даглядаюць актывістаў на мяжы

Усё часцей можна пачуць пра выпадкі затрыманняў актывістаў, палітыкаў, журналістаў, праваабаронцаў на беларускай мяжы. Так, 9 чэрвеня стала вядома, што на выездзе з краіны быў затрыманы анархіст Мікалай Дзядок, яго пашпарт аднеслі на «спецпроверку», прычынай для якой стала нібыта падазрэнне ў падробцы дакумента.

ПЦ "Вясна" сабраў выпадкі затрыманняў на мяжы прадстаўнікоў розных грамадска-палітычных групаў, якія падвяргаюцца дагляду і асабістым аглядам з-за сваёй дзейнасці.

Праваабаронцы

Андрэй Стрыжак разам з жонкай Яўгеніяй не аднойчы падпадалі пад працэдуру асабістага і мытнага дагляду. Асаблівую ўвага да праваабаронцаў была на пачатку 2018 года, калі тройчы за некалькі месяцаў іх здымалі для паглыбленага асабістага дагляду.

zniali_z_ciagnika.jpg
Андрэя Стрыжака здымаюць з цягніка. Фота з сацсетак

 

«Асабісты дагляд маёй жонкі скончаны, зараз будуць даглядаць мяне. Апошні цягнік з Гудагаю на Мінск ад’язджае праз паўгадзіны, на які, хутчэй за ўсё мы не паспяваем. Нам свеціць перспектыва застацца ночыць у Гудагаі.

Нягледзячы на тое, што гэта ўжо другі асабісты дагляд за 10 дзён, службоўцы адмаўляюць, што гэта перадузяты характар кантролю», – адзначыў тады Андрэй Стрыжак.

Яшчэ аднага праваабаронцу “Вясны” з Гомеля Леаніда Судаленку таксама неаднаразова спынялі для дагляду, канфіскоўвалі ноутбук і літаратуру. А аднойчы памежнікі нават вынасілі яго на руках, а потым прымушалі распранацца да майткоў, і нават склалі пратакол па арт. 23.4 КаАП за непадпарадканне законным патрабаванням памежнікаў. Канешне, пры гэтым нічога забароненнага ў яго не знаходілі, а рэчы праз нейкі час вярталі. Праваабаронца звяртаўся са скаргамі на неправамерныя дзеянні памежнікаў у суд, але апошні не знаходзіў ніякіх парушэнняў.

Анархісты

Яшчэ адна група рызыкі – анархісты. Актывістаў неаднойчы здымалі з цягнікоў і аўтобусаў, спынялі на асабістых аўтамабілях і адпраўлялі на паглыблены дагляд. Як правіла ў іх шукаюць літаратуру, налепкі і іншыя інфармацыйныя матэрыялы з забароненай сімволікай ці экстрэмісцкім зместам.

Пад такія дагляды неаднойчы траплялі Марыя РабковаВадзім ЖаромскіВячаслаў Касінераў разам з жонкай Марынай ды шмат іншых актывістаў, якія ўнесеныя ў “адпаведныя спісы”.

Мікола Дзядок так каментуе сваё апошняе затрыманне на мяжы:

dzidok_mini.png

"Усё кажа пра тое, што існуюць нейкія адмысловыя спісы на "праверку" на ў'езд і на выезд. У іх трапляюць усе сацыяльна актыўныя грамадзяне, ад анархістаў да праваабаронцаў. Аднак наяўнасць у спісе не азначае, што чалавека будуць "трэсці" кожны раз.

Падаецца, што спісы "актывізуюцца" перад нейкімі ключавымі здарэннямі, тыпу выбараў, Еўрапейскіх гульняў і г.д. Але могуць чалавека "прашманаць" і незалежна ад такіх падзеяў, "рандомна". То бок да канца не зразумела, калі чалавека са спіса шманаюць, а калі - не.

Аднойчы я нават чуў ад недасведчанай памежніцы як яна сказала начальству па рацыі, пабачыўшы мой пашпарт: "У мяне супадзенне па спісах".

Але канешне вельмі смешна, што памежнікі амаль ніколі не прызнаюцца, што гэта мае палітычную прычыну. Адзін раз толькі на беларуска-польскай мяжы мяне запыталася памежніца: "Што ўжо натварыў?" Амаль заўседы кажуць "гэта выбарачная праверка", а калі ім кажаш, што маўляў, ведаю я ўсе і ўсе разумею, яны робяць круглыя вочы, выглядае вельмі наіграна”.

Актывіст падвяргаўся ўзмоцненнай праверцы каля пяці разоў, а здымалі з транспарту для гэтага яго два разы.

Я думаю, патрапіўшы ў гэтыя спісы, будзеш у іх ужо назаўжды. Прынамсі, я не ведаю выпадку, каб чалавека трэслі, а потым раптоўна перасталі.

Самае цікавае канешне, што ў 99,9% выпадкаў у людзей нічога не знаходзяць. Анархіст не павязе з сабой праз мяжу улёткі, налепкі, ці там падазроныя кнігі, бо разумее што гэта небяспечна. Іншыя актывісты, думаю, таксама. Таму гэта такая эрзац-мера, проста каб паказаць начальству, як мы "адпрацоўваем" экстрэмістаў. Ну і псіхалагічны ціск, вядома, бо ў гэтых працэдурах прыемнага мала”- падкрэслівае Мікола Дзядок.

Журналісты і блогеры

Не пусцілі за мяжу на прыканцы 2018 года і вядомага блогера з Брэста Сяргея Пятрухіна. Тады высветлілася, што ў выездзе яго абмежавала Ленінскае РАУС г. Брэста.


Што рабіць і як абараніць сябе, калі вас усё ж спынілі і даглядаюць на беларускай мяжы – чытайце ў нашых картках:

 

http://spring96.org/be/news/93185 

"Мытня дае дабро”, або Што рабіць, калі даглядаюць на мяжы

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты