Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) уэфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавекаў Беларусі.

Каментар: Штогод 5 чэрвеня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень навакольнага асяроддзя. У 2019 годзе тэмай гэтага Дня стала "Забруджванне паветра". Сябра рады грамадскага аб’яднання Экадом Ірына Сухійкаментуе экалагічныя праблемы Беларусі, а праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае, якія экалагічныя рухі супраціву ёсць у Беларусі і як ПЦ “Вясна” дапамагае ім.

Падзея: На мінскай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” прайшла міжнародная канферэнцыя "Супрацьдзеянне экстрэмізму і правы чалавека". Галоўная тэма для міжнародных экспертаў і праваабаронцаў - як пры барацьбе з экстрэмізмам могуць парушацца правы чалавека.

Каментар эксперта: Спецдакладчыца ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын падрыхтавала справаздачу, якая дэманструе, што  за мінулы год у Беларусі не адбылося істотнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека, але ўсё ж такі ёсць некаторыя пазітыўныя змены. Чы насамрэч такія змены можна разглядаць у якасці пазітыўных?--каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

У музычных паўзах - кампазіцыі у выкананні этна-трыо  Троіца

http://spring96.org/be/news/93175

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты