Навіны

Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч сышоў у адстаўку.

„Сёння я звярнуўся да кіраўніка дзяржавы з рапартам аб адстаўцы. І ён гэтую адстаўку прыняў. Спадзяюся, я змагу яшчэ прынесці карысць нашай дзяржаве ў іншай пасадзе або на іншай працы”, — цытуе яго БелТА.

Сваё рашэнне Шуневіч назваў „вывераным, правільным і своечасовым”.

„Па-першае, пройдзены вельмі доўгі і складаны шлях працы ў міністэрстве, — заявіў ён. — Шмат што зроблена. І ў нейкі момант я пачаў разумець, што трэба забяспечыць пэўную дынаміку, пераемнасць, хуткасць і эфектыўнасць рашэнняў. Патрэбны свежы погляд на працу міністэрства. Па-другое, думаючы пра сваю эфектыўнасць, лічу, што прыйшоў час змяніць род дзейнасці. Усё-такі дастаткова доўга я знаходжуся на пасадзе міністра. Можа, вочы «замыліліся», можа быць, мне сапраўды трэба паспрабаваць нешта іншае. Кіраўнік дзяржавы з гэтай матывацыяй пагадзіўся”.

На пасаду міністра ўнутраных спраў Шуневіч быў прызначаны 11 траўня 2012 года, да гэтага працаваў намеснікам кіраўніка МУС — начальнікам крымінальнай міліцыі.

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/igar-shunevich-syshou-u-adstauku/

10.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты