Навіны

"Да серады зачыніце гэты завод". Пратэстоўцы ў Брэсце сустрэліся з кіраўніцтвам горада

У Брэсце ўжо па традыцыі ў нядзелю 9 чэрвеня прайшло акцыя па кармленні галубоў у знак пратэсту супраць акумулятарнага завода. У гэты раз, як паведаміў "Брэсцкай газеце"праваабаронца ПЦ "Вясна" Уладзімір Вялічкін, на плошчы сабралася больш за 200 чалавек. 

sustrecha_brest4.jpg
Фота "Берасцейскай Вясны"

 

Аднак гэтая акцыя адрознівалася ад папярэдніх. Справа ў тым, што на плошчу прыйшоў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Генадзь Іванчын, які ад імя старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука запрасіў людзей на сустрэчу. Лідэры пратэсту пагадзіліся, так як гэта адбылося ўпершыню. Сустрэча прайшла ў будынку абласнога Палаца прафсаюзаў.

sustrecha_brest1.jpg
Фота "Берасцейскай Вясны"

 

«На мой погляд, рэжым пусканаладачных прац значна зацягнуўся, што, натуральна, выклікае ва ўсіх абсалютна лагічныя пытанні па якасці праектавання, па заяўленым параметрах <...>. У працэсе будаўніцтва ў нас крыць было няма чым. Цяпер, калі завод ужо ўступіў у стадыю пачатку вытворчасці, ёсць выразны інструментар, які дазваляе паглядзець, ці атрымалася што-небудзь у гэтага інвестара, ці будзе завод працаваць наогул і, калі ў гэтай сітуацыі ёсць значныя адхіленні, як яго зачыніць. Вось і ўсё», - сказаў у час сустрэчы Аляксандр Рагачук.

«На дадзены момант мы маем неаднаразовы перанос рэжыму пусканаладачных прац, пазіцыю органаў экалагічнага маніторынгу, якія абсалютна аб'ектыўныя. Мы маем заяўленыя інвестарам параметры выкідаў, якія дазваляюць нам з вамі выразна казаць, ён мае рацыю ці не мае рацыю. Калі ён заявіў, што павінна быць 3 кілаграма выкідаў (свінцу) у год, то зараз я буду проста злачынцам, калі скажу, што ўсё нармальна, нават калі будзе пяць кілаграмаў. За ўсё ў гэтым жыцці трэба адказваць», - падкрэсліў кіраўнік горада. Зала падтрымала яго словы апладысментамі.

Нагадаем, на акумулятарным заводзе пад Брэстам, які яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю, зафіксаваныя перавышэння нормаў выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра. Пра гэта сведчыць копія дакладной запіскі з абласнога прыродаахоўнага камітэта ў аблвыканкам. 

«Гэта афіцыйны дакумент, які пацвярджае, верагодна, памылковасць і, можа быць, недасканаласць гэтага праекта. Гэты дакумент ніхто не хаваў. У суботу Міністэрства аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пацвердзіла, што пачынаецца адміністрацыйны працэс аб прыцягненні завода да адказнасьці за тое, што не выконваецца заяўленае. Паралельна ідзе праца дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, якая таксама пакуль не дала станоўчага заключэння. Падстаў для пуску завода на дадзены момант няма», - падкрэсліў Рагачук.

Аляксандр Рагачук прапанаваў групе актывістаў у бліжэйшую сераду сустрэцца са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Анатолем Лісам. Гэтай сустрэчы людзі дамагаліся больш за год. Гэтую прапанову людзі таксама сустрэлі апладысментамі. Аднак, на іх думку, тэрміновыя меры прымаць трэба неадкладна.

«Гэты чорны дым ідзе з трубы, якая знаходзіцца на ўчастку вытворчасці аксіду свінцу. Гэта не чорны дым, гэта канкрэтна пыл аксіду свінцу. Ён самае небяспечнае рэчыва, якое ёсць на вытворчасці ў Брэсцкай вобласці. Хто будзе адказваць за гэта ўсё?»- задаў пытанне старшыні адзін з лідэраў ініцыятыўнай групы Дзямьян Лепясевіч.

«Вы ўсё можаце, калі хочаце. Калі хочаце і вам гэта трэба. Дык вось, калі ласка, да серады зачыніце гэты завод, каб замак на ім вісеў", - звярнуўся Дзямьян Лепясевіч да кіраўніка горада. Людзі, якія сабраліся ў зале, яго падтрымалі.

Рагачук сказаў, што сёння-заўтра данясе гэтую інфармацыю да кіраўніка вобласці.

 

Перад тым, як разысціся, людзі папрасілі разабрацца ў тым, што адбываецца, і спыніць пераслед актывістаў. Пасля выхаду з Палаца прафсаюзаў частка актывістаў ужо традыцыйна прайшла шэсьцем па цэнтральных вуліцах горада. 

sustrecha_brest2.jpg
Фота "Берасцейскай Вясны"

 

За некалькі дзён да сустрэчы актывісты заявілі пра тое, што на акумулятарным заводзе адбылася аварыя. У пракуратуру і КДК краіны адпраўленыя звароты з просьбай тэрмінова правесці расследаванне і прыцягнуць вінаватых да адказнасці аж да крымінальнай.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, акумулятарны завод «АйПауэр» цяпер працуе ў рэжыме пусканаладачных прац. Актывісты, якія выступаюць супраць такога прадпрыемства побач з Брэстам, заяўляюць, што гэта не пусканаладачныя працы, а паўнавартасны вытворчы працэс. З трэцяга траўня яны нясуць кругласутачнае дзяжурства каля завода, з фота- і відэафіксацыяй.

Будаўніцтва акумулятарнага завода на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» у СЭЗ «Брэст» пачалося ў канцы 2017 года. Яго запуск першапачаткова планаваўся ў жніўні 2018 года, потым у канцы 2018 года, яшчэ пазней - у пачатку 2019 года.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/93163

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты