Навіны

Еўрапарламенцкія скокі - 2

У гэ­тым ну­ма­ры «Ні­вы» вер­нем­ся яш­чэ да вы­ні­каў вы­ба­раў у Еў­ра­пар­ла­мент. Ты­дзень на­зад, ка­лі трэ­ба бы­ло ад­да­ваць га­зе­ту ў дру­кар­ню, да­ча­ка­лі­ся мы толь­кі афі­цый­ных вы­ні­каў вы­ба­раў у маш­та­бе кра­і­ны. Ця­пер, дзе­ля гі­ста­рыч­най ста­ты­сты­кі, за­ся­ро­дзім­ся кры­ху дак­лад­ней на на­шай ак­ру­зе. Ак­ру­га ну­мар тры ахоп­лі­ва­ла Вар­мін­ска-Ма­зур­скае і Пад­ляш­скае ва­я­вод­ствы. У па­раў­нан­ні з ся­рэд­не­ста­ты­стыч­най вы­бар­чай яў­кай у кра­і­не на ўзроў­ні 45%, тут бы­ла яна на ўзроў­ні 39%. Але пяць га­доў та­му на­зад вы­бар­чая яў­ка вы­гля­да­ла на­ступ­ным чы­нам — 23,83% Поль­ш­ча і 19,34% на­ша ак­ру­га. Бы­ла гэ­та адзі­ная ў Поль­ш­чы ак­ру­га з вы­бар­чай яў­кай ні­жэй­шай за двац­цаць ад­сот­каў. Тое, што лю­дзі пай­ш­лі на вы­ба­ры ў гэ­тым го­дзе ў амаль у два ра­зы боль­шым маш­та­бе, па­каз­вае і ма­бі­лі­за­цый­ны па­тэн­цы­ял стар­ту­ю­чых гру­по­вак, але і так­са­ма рост свя­до­мас­ці гра­мад­ства, што трэ­ба ра­шаць сва­ім го­ла­сам і ў час гэ­та­га спа­бор­ні­цтва. Дзя­ку­ю­чы та­кой вы­бар­чай яў­цы ўзра­стае і важ­насць сі­лы го­ла­су аб­ра­ных поль­скіх еў­ра­дэ­пу­та­таў. У маш­та­бе кра­і­ны і гэ­тым ра­зам наш рэ­гі­ён меў са­мы ні­жэй­шы вы­нік. Але ў па­раў­нан­ні з па­пя­рэд­ні­мі вы­ба­ра­мі ўпер­шы­ню з гэ­тай ак­ру­гі ма­ем мы не двух, як бы­ло ра­ней, але трох еў­ра­дэ­пу­та­таў. Усе аб­ран­ні­кі — прад­стаў­ні­кі Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства, а з су­сед­ня­га ніх­то не пра­біў­ся ў Еў­ра­пар­ла­мент. У нас вый­г­ра­ла Пра­ва і спра­вяд­лі­васць з кры­ху леп­шым вы­ні­кам чым­сь­ці ў маш­та­бе Поль­ш­чы. ПіС ат­ры­маў 47,3%, Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя — 36,93%, Вяс­на — 5,72%. Еў­ра­дэ­пу­та­та­мі ад ПіС ста­лі Ка­раль Кар­скі — 184 054 га­ла­сы і Кшыш­таф Юр­гель — 104 592, а ад Еў­ра­пей­скай ка­а­лі­цыі — фут­ба­ліст Та­маш Фран­коў­скі, які наб­раў 125 845 га­ла­соў. Ка­лі ты­дзень на­зад пі­саў я пра ак­тыў­насць пас­ла Юр­ге­ля ў на­шым ва­я­вод­стве і пра­вас­лаў­на-бе­ла­ру­скіх гмі­нах, то зма­ган­не за кож­ны го­лас пры­вя­ло яго ме­на­ві­та да трэ­ця­га ман­да­та. З ці­ка­ві­нак вы­бар­ча­га зма­ган­ня вар­та ад­зна­чыць сам вы­нік га­ла­са­ван­ня ў Бе­ла­сто­ку. Тут Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя вый­г­ра­ла з Пі­Сам роз­ні­цай ледзь­ве... ся­мі га­ла­соў. Ат­ры­ма­лі яны пад­трым­ку 45 508 вы­бар­ш­чы­каў.

Ця­пер кры­ху гля­нем на вы­бар­чыя вы­ні­кі ў не­ка­то­рых бе­ла­ру­скіх гмі­нах. Па­ве­там, у якім вый­г­ра­ла Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя, быў — згод­на з ча­кан­ня­мі — Гай­наў­скі па­вет. Вы­бар­чая яў­ка на фо­не ва­я­вод­ства бы­ла тут ні­жэй­шай і скла­ла 32,16%. У маш­та­бе па­ве­та Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя пе­ра­маг­ла з пад­трым­кай 48,13%, а ПіС узяў 32,16% га­ла­соў. Але ка­лі прыг­ля­дзец­ца дак­лад­ней, то ў гра­мад­ска-ідэй­ным вы­мя­рэн­ні мо­жам на­ват га­ва­рыць пра сен­са­цыю, якая ме­ла мес­ца ў гмі­нах Ду­бі­чы-Цар­коў­ныя і Кляш­чэ­лі. У абедз­вюх су­сед­скіх гмі­нах пе­ра­маг­ло... Пра­ва і спра­вяд­лі­васць. У Кляш­чэ­лях ат­ры­ма­ла яно 41,89% га­ла­соў, зна­чыць пра­га­ла­са­ва­лі за ім 292 вы­бар­ш­чы­кі. Еў­ра­пей­скую ка­а­лі­цыю пад­т­ры­ма­ла 258 вы­бар­ш­чы­каў, зна­чыць 37,02%. У Ду­бі­чах-Цар­коў­ных ПіС пад­т­ры­ма­ла 166 ча­ла­век (42,78%), а іх­ніх кан­ку­рэн­таў 143 асо­бы (36,86%).

Гмі­най у Гай­наў­скім па­ве­це з най­боль­шай пад­трым­кай для Еў­ра­пей­скай ка­а­лі­цыі з’яў­ля­юц­ца Чы­жы — больш за 53%. Ад­нак у гэ­тым вы­пад­ку трэ­ба ад­зна­чаць, што жы­ха­ры гмі­ны ма­юць на сва­ім улі­ку і дру­гі рэ­корд — са­мую ніз­кую вы­бар­чую яў­ку не толь­кі ў маш­та­бе па­ве­та, але і ва­я­вод­ства. Скла­ла яна 23,29% ад агуль­най коль­кас­ці вы­бар­ш­чы­каў. Ка­лі звяр­нуц­ца да кан­к­рэ­тых лічб, ака­жац­ца, што ў Чы­жоў­скай гмі­не пра­ва га­ла­са­ваць ме­ла 1769 ча­ла­век, але вы­бар­чыя бю­ле­тэ­ні ўзя­ло толь­кі 412 вы­бар­ш­чы­каў. Да­рэ­чы, ува ўсіх бе­ла­ру­скіх гмі­нах гэ­та­га па­ве­та вы­бар­чая яў­ка ў боль­шас­ці не да­цяг­ва­ла да 30%. А з лі­ку пра­вас­лаў­на-бе­ла­ру­скіх кан­ды­да­таў най­больш га­ла­соў ат­ры­маў Мар­цін Боў­т­рык з Гай­наў­кі са спі­ска Еў­ра­пей­скай ка­а­лі­цыі, які наб­раў амаль 4,5 ты­ся­чы га­ла­соў, з ча­го ў са­мой Гай­наў­цы 900. Та­маш Ляў­чук, ле­кар з Бель­ска-Пад­ляш­ска­га з вось­ма­га мес­ца на спі­ску Вяс­ны ўзяў звыш 2,6 ты­ся­чы га­ла­соў. А Се­вя­рын Пра­ка­пюк з Бель­ска, з трэ­ця­га мес­ца спі­ска Ля­ві­цы ра­зам ат­ры­маў 1241 го­ла­с.

Яў­ген ВА­ПА

06.06.2019 Тэгі: Яўген Вапа, выбары, Блог

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты