Навіны

МУС адказала каталіцкім біскупам: Дадатковых аплатаў за рэлігійныя мерапрыемствы не будзе

Пілігрымка ў Будслаў. Фота Catholic.by

Пілігрымка ў Будслаў. Фота Catholic.by

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі атрымала адказ міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча адносна аплатаў за паслугі спецыяльных службаў пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, паведамляе сайт catholic.by.

Нагадаем, што 24 студзеня Савет міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову № 49 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, якія аказваюць органы ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, прыбіраннем тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавых мерапрыемстваў». Яно распаўсюджваецца на тыя масавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца не дзяржаўнымі органамі ўлады. Пастанова ўводзіць фіксаваныя тарыфы на аплату пералічаных паслуг. 

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі звярнулася ў Савет міністраў з пытаннем, ці датычыцца гэтая пастанова таксама правядзення рэлігійных масавых мерапрыемстваў — працэсій, пілігрымак і іншых абрадаў і цырымоній з удзелам вернікаў.

У адказе з боку ўрада, падпісаным 15 траўня міністрам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь Ігарам Шуневічам, сказана, што дзеянне вышэйзгаданай пастановы не распаўсюджваецца на рэлігійныя мерапрыемствы.

У лісце ўдакладняецца, што гаворка ідзе пра ўсе рэлігійныя мерапрыемствы, якія адбываюцца ў культавых будынках, пабудовах і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, у іншых месцах, прадастаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах пілігрымак, на могілках, у крэматорыях або па рашэнні выканаўчых і распарадчых органаў улады.

На думку міністра, такім чынам заканадаўчымі актамі ў дастатковай ступені створаны ўмовы для арганізацыі і правядзення разнастайных рэлігійных мерапрыемстваў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

 

http://spring96.org/be/news/92996

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты