Навіны
Лукашэнка загадаў пабудаваць каля Курапатаў выставачны цэнтр
Аляксандр Лукашэнка даручыў пабудаваць да 2021 года Нацыянальны выставачны цэнтр на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра “Экспабел”, якая мяжуе з Курапатамі.
Плошча цэнтра складзе каля 30-ці тысяч квадратных метраў. Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў кіраўніка краіны, які наракаў, што ў краіне няма месца, дзе можна праводзіць буйныя гандлёвыя і прамысловыя выставы. Месца магчымай пабудовы не ўваходзіць у ахоўную зону, не з’яўляецца тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яно лічыцца зонай рэгуляванай забудовы.
Прэс-служба Лукашэнкі назвала будаўніцтва выставачнага цэнтра “нацыянальным праектам”.
Беларускае Радыё Рацыя
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/lukashenka-zagadau-pabudavats-kalya-ku/