Навіны

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на травень 2019 году

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на травень 2019 году

2 траўня

80 гадоў таму (1939) – Памёр Іван Сініцкі, беларускі мемуарыст, падарожнік, дасьледнік Новай Зеляндыі, удзельнік беларускага руху пачатку 20 ст.

65 гадоў таму (1954) – У Вільні памёр Павал Пякарскі, беларускі каталіцкі сьвятар. У 1925-32 служыў пробашчам у Жупранах, быў кіраўніком Ашмянскага дэканату. Пахаваны на віленскіх могілках Росы.

3 траўня

Сусьветны дзень свабоды друку.

4 траўня

220 гадоў таму (1799) – У мяст. Мір нарадзіўся Фларыян Бохвіц, асьветнік, філосаф, пісьменьнік.

6 траўня

585 гадоў таму (1434) – Вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч у Троках выдаў прывілей, які быў скіраваны на зьяднаньне вакол яго феадалаў.

95 гадоў таму (1924) – У Лідзе нарадзіўся Данат Яцкевіч, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія).

65 гадоў таму (1954) – У в. Лезнявічы (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Алег Аблажэй, беларускі мастак, ілюстратар, актывіст беларускага грамадскага руху ў Летуве.

7 траўня

Сьвята абраза Маці Божай Жыровіцкай.

225 гадоў таму (1794) – Выданы Палянэцкі (каля мястэчка Палянэц) універсал Тадэвуша Касьцюшкі – спроба рэфармаваньня становішча сялян у Рэчы Паспалітай.

225 гадоў таму (1794) – Пад Палянамі (Ашмянскі пав.) адбылася бітва паміж паўстанцамі і расейскім войскам.

60 гадоў таму (1959) – У Сьвіслачы нарадзіўся Віктар Дзесяцік, грамадска-палітычны актывіст, сябра Грамады і правабарончага цэнтру “Вясна”.

8 траўня

345 гадоў таму (1674) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі (быў ім да 1696).

9 траўня

110 гадоў таму (1909) – Нарадзіўся Уладзіслаў Абрамовіч, беларуска-літоўскі краязнавец, гісторык, паэт. Жыў у Лідзе ў 1936-39 гг.

85 гадоў таму (1934) – У Ганцавічах нарадзіўся Міхаіл Рылко, беларускі краязнавец, журналіст. Жыў і працаваў у Слоніме.

40 гадоў таму (1979) – У Смаргоні памёр Аляксандр Дзяруга, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, арганізатар і кіраўнік (1948-79) Смаргонскага народнага цымбальнага аркестру.

11 траўня

30 гадоў таму (1989) – У Сібіры памёр Сяргей Гайка (нар. у 1912 у в. Ясьвілы, Вараноўскі р-н), беларускі журналіст, вязень ГУЛАГу.

12 траўня

460 гадоў таму (1559) – У Лукішках (цяпер у межах Вільні) нарадзіўся Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім павеце.

13 траўня

Сьвята Гарадзенскай грэцка-каталіцкай парафіі Зьяўленьня Маці Божай у Фаціме.

140 гадоў таму (1879) – У в. Задзьвеі (Наваградзкі пав.) нарадзіўся Янка Серада (згінуў бязь вестак пасьля 19.11.1943), дзеяч беларускага нацыянальнага руху, старшыня прэзідыуму Рады БНР.

15 траўня

110 гадоў таму (1909) – У в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Язэп Найдзюк (Александровіч), дзеяч заходнебеларускага вызвольнага руху, выдавец, гісторык. Аўтар кнігі “Беларусь учора і сяньня”.

75 гадоў таму (1944) – У в. Занюкі (Шчучынскі р-н) нарадзіўся Антон Сьцяпура, дзеяч беларускага руху ў Гародні, сябра БНФ.

65 гадоў таму 1954 – У в. Жытомля (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Анцулевіч, беларускі фізік, грамадска-палітычны дзеяч, педагог.

17 траўня

85 гадоў таму (1934) – Расстраляны Алесь Салагуб, беларускі паэт, публіцыст. Нараджэнец в. Зарудзічы (Смургонскі р-н).

18 траўня

Міжнародны дзень музеяў.

19 траўня

Сьвята Слонімскай грэцка-каталіцкай парафіі Сьвятой Тройцы.

20 траўня

720 гадоў таму (1299) – У баі загінуў Даўмонт, князь нальшчанскі і пскоўскі. Кананізаваны праваслаўнай царквой.

70 гадоў таму (1949) – У в. Ярэмічы (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Анатоль Жук, беларускі артыст тэатру і кіно, пісьменьнік.

25 гадоў таму (1994) – У Жыровічах былі адсьвяткаваны 500-ыя ўгодкі з часу зьяўленьня Жыровіцкай Божай Маці і 520-ыя ўгодкі з часу заснаваньня манастыра.

22 траўня

120 гадоў таму (1899) – У в. Малыя Азяранкі (Ваўкавыскі р-н) нарадзіўся Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, педагог, грамадзкі дзеяч.

24 траўня

Дзень славянскай пісьменнасьці.

26 траўня

140 гадоў таму (1879) – Памёр Дэзыдэры Хлапоўскі, генерал, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830 г. На Гарадзеншчыне ваяваў каля в. Грынкі (Сьвіслацкі р-н), мястэчка Ражанка (Шчучынскі р-н), Ліды.

25 гадоў таму (1994) – У Сіднэі (Аўстралія) у аўтамабільнай катастрофе загінуў Кастусь Сіткоўскі, беларускі настаўнік, эмігрант (Аўстралія). Нараджэнец Наваградку.

20 гадоў таму (1999) – Памерла Лідзія Ялоўчык (у замужжы Лісок), беларуская пісьменьніца, паэтка, педагог. Нараджэнка в. Марцянаўцы (Ваўкавыскі р-н).

28 траўня

95 гадоў таму (1924) – У в. Мікалаева (Івейскі р-н) нарадзіўся Леанід Побаль, беларускі археолаг.

29 траўня

110 гадоў таму (1909) – У Ваўкавыску нарадзілася Яніна Жэймо, акторка тэатру і кіно.

30 траўня

190 гадоў таму (1829) – Памёр Францішак Сапега, генерал, удзельнік паўстаньня 1794 г, яго кіраўнік у Слонімскім і Ваўкавыскім паветах. Трымаў у Дзярэчыне тэатар.

31 траўня

95 гадоў таму (1924) – У Пазнані (Польшча) памёр Канстанцін Горскі, кампазітар, музыкант-скрыпач. Нараджэнец Ліды.

40 гадоў таму (1979) – У Амстэрдаме (штат Новы Ёрк, ЗША) памёр Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, рэлігійна-асьветніцкі публіцыст, выдавец, дзеяч эміграцыі (Францыя, Бельгія, ЗША). Нараджэнец в. Чухны (Смургонскі р-н).

 

 

01.05.2019

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты