Навіны

Дзяніс Івашын: Закон аб мове – лёсавызначальны

Ва Украіне Вярхоўнай Радай прыняты закон аб статусе ўкраінскай мовы.

На думку рэдактара беларускай службы сайта InformNapalm Дзяніса Івашына, гэты закон лёсавызначальны для Украіны:

– Ключавая падзея. Пэўным чынам яна адкрывае значнасць гэтай выбарчай кампаніі. Таму што тут вядзецца пра задзейнічанне на дзяржаўным узроўні і абароне правоў грамадзян на выкарыстанне ўкраінскай мовы і ў публічнай прасторы, і ў сферы абслугоўвання, і ў дзяржаўным і камунальным сектарах. То бок, зараз гэта ўсё прапісана на заканадаўчым роўні. У гэты закон уваходзіць 50 артыкулаў – гэта вельмі распрацаваны зкон. 

Журналіст упэўнены, што гэты закон будзе ахопліваць усе галіны жыцця ва Украіне:

– Ахоплівае прыкладна 30 сфераў грамадскага жыцця. І таксама ў ім пазнчаныя пэўныя патрабаванні да дзяржаўных службоўцаў, якія зараз мусяць выкарыстоўваць у сваіх камунікацыях з грамадзянамі Украіны ўкраінскую мову. Цалкам прапісаныя ўсе механізмы задзейнічання гэтага закону. І самае галоўнае, што зараз, нават калі прарасейскія сілы захочуць здзейсніць нейкі рэванш, то ім будзе гэта практычна немагчыма зрабіць.

Дзяніс Івашын спадзяецца, што калі-небудзь падобны закон з’явіцца і ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/dzyanis-ivashyn-zakon-ab-move-lyosavyzn/

25.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты