Навіны

Станіслаў Шушкевіч: Аматары вельмі хутка стануць прафесіяналамі

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч распавёў пра тое, ці зменяцца беларуска-украінскія стасункі пасля таго, як украінцы выбралі прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага.

Станіслаў Шушкевіч: Перамогу Зяленскага ва Украіне асабіста я ўспрыняў, як перамогу дэмкратыі ў краіне, як дэмакратычную выбарчую працэдуру. Не хачу прадказваць, як далей будзе сябе паводзіць новы прэзідэнт, але пакуль што ўсё адбываецца ў адпаведнасці з нармальнымі этычнымі нормамі. І гэта прыклад таго, як выбары павінны праходзіць у дэмакратычнай краіне. На жаль, Беларусі да гэтага вельмі і вельмі далёка.

РР: Ці зменіцца зараз нешта ў беларуска-украінскіх стасунках?

Станіслаў Шушкевіч: Не думаю, бо Україна зацікаўлена ў добрых адносінах з Беларуссю, а наша краіна таксама мае там свой інтарэс.

РР: Некаторыя кажуць, што Україна галасавала не за Зяленскага, а супраць Парашэнкі…

Станіслаў Шушкевіч: Я так не думаю. Ёсць шмат людзей, якія зайздросцяць Парашэнку, але свой капітал ён зарабіў не праз нейкія незаконныя працэдуры. Парашэнка – больш дасведчаны палітык, чым Уладзімір Зяленскі, але і той з часам набярэцца вопыту. Тым больш, я бачыў падчас выбарчай кампаніі, што ў Зяленскага была нядрэнная каманда. Гэта аматары, якія вельмі хутка стануць прафесіяналамі.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/stanislau-shushkevich-amatary-velmi-khu/

22.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты