Навіны

Ці законна адпраўляць дэпутатаў у адстаўку на 10 месяцаў раней?

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў / Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Ці можна без важкіх падстаў пераносіць выбары амаль на год раней? Ці могуць дзеючыя дэпутаты не пагадзіцца з такім рашэннем Аляксандра Лукашэнкі? Ці будуць дзеючыя дэпутаты адпрацоўваць цалкам тэрмін сваіх паўнамоцтваў да верасня 2020 года, калі выбары ў Парламент пройдуць у 2019 годзе?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч.

 

Нагадаем, Парламенцкія выбары пройдуць 7 лістапада 2019 года – за 10 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў дзеючых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта 19 красавіка падчас выступу з Пасланнем да народа і Парламента заявіў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым пераносіць на ранейшы тэрмін выбары прэзідэнцкія кіраўнік краіны не пажадаў.

 
 
http://spring96.org/be/news/92729

Відэа

праваабарончыя сайты