Навіны

Украіна выбрала новага прэзідэнта

Цэнтральнай выбарчай камісіяй ужо апрацавана 91,50% электронных пратаколаў, ці 16.972.436 галасоў выбаршчыкаў. 

Паводле дадзеных, за Уладзіміра Зяленскага аддалі галасы 73,16%, ці 12.418.592 галасоў выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,50%, або 4.159.656 галасоў выбаршчыкаў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі ЦВК, 2,32% выбарчых бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі па Украіне.

* * * 

Пасля апрацоўкі 84,7% пратаколаў на выбарах прэзідэнта Украіны ўпэўнена перамагае Уладзімір Зяленскі. Ён набірае 73,19% галасоў. За Пятра Парашэнку прагаласавала 24, 47. Яшчэ 2,32% бюлетэняў прызнаныя несапраўднымі.

***

Уладзімер Зяленскі будзе новым прэзідэнтам Украіны. У другім туры выбараў прагаласавала больш як 45 % выбарцаў.  Выбары прызналі чыстымі і транспарэнтнымі. Гэта прызнаў дзеючы прэзідэнт Пятро Парашэнка па завяршэнні выбараў у сваім выбарчым штабе.  Паводле дадзеных экзітполу: за Зяленскага прагаласавала 73,2%, а за Парашэнку 25,3 %.

Кажа Пятро Парашэнка:

– „Ніколі не здавайся!” – чую я і зараз, калі бачу гэтыя вынікі экзітполу. А яны відавочныя. І даюць падставу зараз патэлефанаваць майму апаненту і павіншаваць яго.

На выступе пасля выбараў, Пятро Парашэнка двойчы цытаваў Уінстана Чэрчыля, як узору дзяржаўнага чалавека і патрыёта сваёй краіны. І абяцаў з палітыкі не сыходзіць. Праз месяц, згодна з законам, ён складзе свае паўнамоцтвы новаму прэзідэнту Улядзімеру Зяленскаму.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters

* * * 

Пётр Парашэнка прызнаў сваю паразу на выбарах прэзідэнта Украіны і заявіў, што бліжэйшым часам патэлефануе свайму суперніку Уладзіміру Зяленскаму і павіншуе яго з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах.

Паводле дадзеных нацыянальнага экзіт-пола 2019, які правялі Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, Фонд „Дэмакратычныя ініцыятывы” імя Ілька Кучэрыва і Цэнтр Разумкова, у другім туры выбараў прэзідэнта Украіны перамагае заснавальнік і мастацкі кіраўнік студыі „Квартал 95” Уладзімір Зяленскі.

Вынікі экзіт-пола па стане на 19.00:

73,2% апытаных сказалі, что прагаласавалі за Зяленскага;

25,3% – за цяперашняга прэзідэнта Пятра Парашэнку.

1,5% апытаных сапсавалі бюлетэні.

***

21 красавіка праходзіць другі тур галасавання па выбарах прэзідэнта Украіны. Выбарчыя ўчасткі адкрыліся а 8-й гадзіне раніцы і будуць адчынены да 20.00.

У другім туры спаборнічаюць Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка.

Напомнім, што ў першым туры выбараў узяло ўдзел рэкордная колькасць кандыдатаў – 39. У першым туры шоўмэн Уладзімір Зяленскі набраў 30,24% галасоў, а дзейсны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка 15,95%.

Гэта сёмыя прэзідэнцкія выбары ў гісторыі Украіны. Пяты раз для вызначэння пераможцы спатрэбіўся другі тур. У 1991 і 2014 гадах прэзідэнт абіраўся адразу ў першым туры (Леанід Краўчук і Пятро Парашэнка). У 2004 годзе галасаваць давялося тройчы: Вярхоўны Суд прызначыў паўторны тур з-за парушэнняў, якія прывялі да немагчымасці вызначыць вынікі волевыяўлення ўкраінцаў. У выніку тады прэзідэнтам быў абраны Віктар Юшчанка.

Адзіны выпадак, калі перамогу здабыў кандыдат, які заняў у першым туры другое месца, адбыўся ў 1994 годзе. Тады дзейны прэзідэнт Леанід Краўчук 26 чэрвеня набраў 38,36% супраць 31.17% у незалежнага кандыдата Леаніда Кучмы, але 10 ліпеня Кучма апярэдзіў апанента (52,14% супраць 45,06%) і стаў кіраўніком дзяржавы.

130 тысяч правахоўнікаў будуць забяспечваць бяспеку цягам другога туру выбараў, заявіў у этэры ТРК „Украіна” міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.

Паводле закону, канчатковыя вынікі выбараў Цэнтральная выбарчая камісія павінна абвесціць да 1 траўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/ukraina-vybirae-prezidenta/

22.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты