Навіны

Актывіста затрымалі за плакат з паэтычным радком Някляева

Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org

Валянцін Трокскі. Фота: hramada.org

Пад час пікету супраць зносу крыжоў у Курапатах, які адбыўся каля Свята-Духава кафедральнага сабора ў Менску 21 красавіка быў затрыманы адзін з удзельнікаў.

Затрымлівалі актывіста супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Паведамляеццца, што гэта актывіст “Народнай Грамады” Валянцін Трокскі. Ён паспеў перадаць паплечнікам, што яго вязуць у Цэнтральны РУУС. Ці складзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэння пакуль невядома.

У пікеце бралі ўдзел каля дзесяці чалавек.

 

http://spring96.org/be/news/92716

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты