Навіны

„Басовішча – 2019”: Сабрана 57% дадатковых сродкаў на арганізацыю фестывалю

57 працэнтаў ад патрэбнай сумы! Фестываль “Басовішча” збірае дадатковыя сродкі на арганізацыю і правядзення юбілейнага, 30-га фестывалю музыкі маладой Беларусі. На гэты момант сабрана 8,5 тысяч злотых з запланаваных 15-ці тысяч. Да канца збору грошай застаўся яшчэ 31 дзень. Падтрымаць фестываль можна на старонцы https://odpalprojekt.pl. У той жа час арганізатары ўжо пачалі выкладаць назвы гуртой і выступоўцаў, якія сёлета выступяць у Гарадку 19-20 ліпеня. На гэты момант вядома, што на “Басовішча” прыедуць “Дзецюкі”, “Зніч” і “Re1ikt”.

 

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/basovishcha-2019-sabrana-57-dadatkovykh-srod/

19.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты