Навіны

У Мінску судзяць абаронцаў Курапатаў

Валерый Рабцаў у судзе

 

Валерый Рабцаў у судзе

18 красавіка ў судзе Мінскага раёна ў 10 гадзін раніцы пачаліся разгляды справаў абаронцаў Курапатаў. Першым судзяць Валерыя Рабцава, ён бароніць сябе сам.

Справу разглядае суддзя А. Казлова. Валерыя Рабцава вінавацяць у "дробным хуліганстве" (арт. 17.1 КаАП), якое ён нібыта ўчыніў 4 красавіка ва ўрочышчы Курапатаў.  Актывіст заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы і аб выкліку сведкі. 

Пасля перапынку Валеры Рабцаў распавёў у судзе, што ён прыехаў у Курапаты, каб даведацца ці ёсць у арганізацыі "Заславль Строй Індустрыя" дазвол на знос крыжоў.  Адзначае, што не мог знаходзіцца фізічна ў 11.30 у месцы складання пратакола, як гэта ў ім запісана. Валеры Рабцаў здымаў на тэлефон затрыманне людзей, але неўзабаве да яго падскочыў супрацоўнікі ў цывільным, выхапілі тэлефон, выдалілі відэа і скінулі наладкі да заводскіх. Рабцаў адзначае, што бачыў, як супрацоўнікі затрымлівалі Ніну БагінскуюВіталя Трыгубава. Да яго падышлі моўчкі ззаду, выбілі тэлефон, скруцілі, кінулі ў аўтобус. Хто круціў, актывіст не бачыў. Пасля гэтага яго пратрымалі дзевяць гадзін ў міліцэйскім участку і потым адправілі на ІЧУ. 

Сведкай выступае супрацоўнік АМАП Віталій Тарасевіч.Ён сцвярджае, што тэхніка і крыжы была абгароджаныя, Ніна Багінская легла на крыжы, у гэты час Рабцаў вёў здымку на агароджанай тэрыторыі. Калі супрацоўнікі міліцыі неслі Багінскую ў спецтранспарт, Рабцаў і Сабалеўскі сталі перашкаджаць затрыманню. Пасля гэтага Валерый быў затрыманы, а Сабалеўскі збег. 

Аднак актывіста настойвае, што ніякай агароджы не было. Ён заявіў хадайніцтва аб праглядзе відэа з месца здарэння, аднак суддзя адхіліла яго, бо невядома хто яго здымаў, а самаго Рабцава на ім няма. 

Наступным у суд выкліканы Міхаіл Сабалеўскі. Ён сведчыць, што дакладна тэхніка не была агароджаная, а супрацоўнікаў у форме ён не бачыў. Калі пачалі затрымліваць Рабцава ён збег, бо спужаўся людзей у цывільнай вопратцы. 

У 11 гадзін пачнецца суд над 72-гадовай Нінай Багінскай.


Пасля абеду будуць разглядаць: 

у 14.00 - справу Зміцера Дашкевіча 

у 15.00 - справу Дзяніса Урбановіча і Віталя Трыгубава

у 16.00 - справу Паўла Севярынца

у 16.30 - справу Валянціны Яроменак

Нагадаем, раніцай 4 красавіка стала вядома, што ў Курапатах прадстаўнікі Бараўлянскага спецыяльнага лясгасу масава зносяць крыжы. Абаронцаў мемарыяла, якія абурыліся такімі дзеяннямі, супрацоўнікі міліцыі пачалі масава затрымліваць. Некаторых актывістаў пасля ўтрымання ва УУС Мінскага раёна змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

 

http://spring96.org/be/news/92688

Відэа

праваабарончыя сайты