Навіны

Актывісты АГП падалі заяўку ў Гарадзенскі выканкам

Старшыня Абласной Арганізацыі АГП Мікалай Салянік і сябра Гарадскога Савета партыі Павел Драчоў падалі ў Гарадзенскі гарвыканкам заяву на правядзенне альтэрнатыўнага мерапрыемства на Дзень Міжнароднай Салідарнасці Працоўных 1-га траўня.

Мерапрыемства запланавана ў Каложскім Парку. Афіцыйныя мерапрыемствы ў гэты дзень штогод дэманструюць згублены сэнс назвы гэтага дня.

 

Кажа Мікалай Салянік: - "Святкаваць гэта добра, але мы сваім мерапрыемствам хочам нагадаць грамадству пра сапраўдную сутнасць гэтага свята. Свет не стаіць на месцы, чалавецтва развіваецца і змяняецца сутнасць працы, а таксама месца і роля працоўнага чалавека ў свеце. Працоўны сёння - гэта не толькі той хто стаіць ля станку. Гэта і прадпрымальнік, і інтэлігент распрацоўшчык ІТ, і грамадскі актывіст. Новыя выклікі і патрабаванні стаяць перад сучаснымі працоўнымі. Для годнага жыцця працоўных патрэбны годныя магчымасці працаваць і зарабляць. І Праграма АГП "Мільён працоўных месцаў" якраз адпавядае сучасным крытэрам ролі працоўных у гаспадарцы і краіне"

 

18.04.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты