Навіны
Гарадзенцы збіраюць подпісы супраць надпісаў на схілах
Жыхары Гародні не хочуць, каб на схілах Нёмана з’явіліся надпісы „Ленінскі раён” і „Кастрычніцкі раён”, высаджаныя з жывых кустоў, піша сайт hrodna.life.
Адпаведную петыцыю за адмену такога рашэння яны стварылі на сайце petitions.by і збіраюць подпісы пад ёй. Гэты зварот аўтары плануюць перадаць у гарвыканкам.
Нагодай для такога звароту стала рашэнне „Зелянбуда” высадзіць на схілах Нёмана надпісы з кустоў, якія будуць пазначаць назвы адміністрацыйных раёнаў горада.
Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garadzentsy-zbirayuts-podpisy-suprats/