Навіны

Зміцера Паліенку накіравалі на судова-псіхіятрычную экспертызу ў Навінкі

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Зміцер Паліенка. Фота ПЦ "Вясна"

Па інфармацыі праваабаронцаў "Вясны", былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

“Зміцер, здаецца, з 10 красавіка знаходзіцца ў Навінках, сёння занесла яму перадачу", – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка Паліенкі Наста Гусева.

Па звестках, якія распаўсюдзіў Следчы камітэт, Зміцеру Паліенку выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху застаецца пад вартай, у дачыненні да яго прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

"Ад яго няма асаблівых навін, бо лісты, што піша Зміцер, мне практычна не даходзяць. З дзесятка прыйшлі толькі два, а ў Навінкі і наогул пісаць нельга”, - паведамляе Наста Гусева.

Па яе словах, у гэты ж час на Змітра працягваюць заводзіць адміністрацыйныя справы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, і павесткі яму прыходзяць на дамашні адрас цэлымі пачакамі.

“Што датычыцца тэрмінаў знаходжання Зміцера ў Навінках, то гэта дакладна невядома”, – дадае Наста Гусева.

 

http://spring96.org/be/news/92644

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты