Навіны

У Курапатах знеслі металічныя крыжы ўздоўж МКАД

У Курапатах 13 красавіка знеслі ўсе металічныя крыжы, што стаялі ўздоўж Менскай кальцавой дарогі. На месцы крыжоў высаджваюць дрэвы.

На плот начапілі вазоны з хваёвымі галінкамі.

Паводле дзяржаўнага агенцтва БелТА, сёння ў Курапатах прайшоў суботнік «па прыбіранні і ўпарадкаванні».

«Гэта нашая традыцыйная акцыя перад Вялікаднем і Радуніцай», — сказаў старшыня Менскага абласнога абʼяднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі.

У суботніку ўзялі ўдзел больш за 100 чалавек. З іх каля 40 чальцоў БРСМ, а таксама прадстаўнікі абʼяднання «Белая Русь», Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа і ветэранскіх арганізацый.

На ўваходах у Курапаты ўсталёўваюць металічныя брамкі.

Знос крыжоў уздоўж МКАД у Курапатах пачаўся 4 красавіка. Тады ​знеслі 70 крыжоў і паставілі плот вакол урочышча.

Прэс-сакратарка кіраўніка Беларусі Наталля Эйсмант патлумачыла працы ў Курапатах распараджэннем Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле svaboda.org

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-kurapatakh-znesli-metalichnyya-kryzhy-u/

13.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты