Навіны

„Расстраляная Беларусь”: лекцыя Алеся Смаленчука ў Гародні

Адкрытая лекцыя прафесара Алеся Смаленчука „Расстраляная Беларусь”, прысвечаная перыяду масавых палітычных рэпрэсіяў і асабістай адказнасці за „Вялікі тэрор” Сталіна, пройдзе ў гарадзенскім Цэнтры гарадскога жыцця, на вуліцы Кірава, дом 3.  Пачатак лекцыі а 19-ай гадзіне, 22-га сакавіка.

Адкрытая лекцыя павінна ўзнавіць дыскусію пра пошукі месцаў масавых забойстваў мірных жыхароў у Гародні. Гэтаму можа дапамагчы кожны жыхар горада, кажа Алесь Смалянчук.

– Гарадзенскія і на Гарадзеншчыне месцы памяці тых страшных камуністычных сталінскіх рэпрэсій збольшага мала вядомыя нам. Калі я заяўляў гэтае пытанне, то хацеў проста паразмаўляць з людзьмі і абмеркаваць тое, што мы ведаем зараз. А ведаем мы мала. Прыгадваюць пра рэпрэсіі 39-40 гадоў, калі расстрэльвалі ў горадзе. Тут фігуруе, напрыклад, гарадзенская турма. Я не буду казаць пра тое, што я ведаю, што я ўстанавіў. Хутчэй гаворка ідзе пра чалавечую памяць, пра тое, што захавалася ў памяці.

З вуснай калектыўнай памяці гарадзенцы прыгадваюць, што такімі месцамі забойстваў органамі НКУС  былы гэтак званая Сабачая горка, старыя каталіцкія могілкі, урочышча „Сакрэт”, лесапарк „Пышкі”. На лекцыі можна будзе  задаць пытанні, паўдзельнічаць у дыскусіі. Уваход на лекцыю вольны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя. Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/rasstralyanaya-belarus-lektsyya-alesya/

22.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты