Навіны

Расея засудзіла ўкраінца Паўла Грыба да шасці гадоў калоніі

У Расеі Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд пакараў  шасцю гадамі калоніі 19-гадовага грамадзяніна Украіны Паўла Грыба.

«Прызнаць Паўла Грыба вінаватым у прымусе да тэракту расейкі Таццяны Яршовай і прызначыць пакаранне ў выглядзе 6 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму», – сказаў суддзя.

Украінец знік у жніўні 2017 года ў беларускім Гомелі. Пазней яго выявілі ў СІЗА ў расейскім Краснадары.

Па версіі абвінавачвання, Грыб нібыта схіляў школьніцу Таццяну Яршову з Сочы вырабіць і падарваць выбухоўку ў школе. Дзяўчына нібыта не любіла „настаўнікаў, вучняў і ўсіх расіян”. Аднак сам Павел заявіў, што не прызнае абвінавачванняў, і назваў справу сфабрыкаванай.

Павел Грыб пасля абвяшчэння прысуду абвясціў галадоўку.

«У сувязі з тым, што не дапусцілі лекараў, Дзянісаву і наогул у сувязі з тым, што такое робіцца, я абвяшчаю галадоўку», – сказаў Павел.

Раней бацька палітвязня Ігар Грыб, паведаміў, што ў Паўла Грыба, якога незаконна ўтрымліваюць у Расеі, імаверна выявілі сімптомы хваробы Альцгеймера.

Паводле nv.ua

Фота Грані. Ру

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/raseya-zasudzila-ukraintsa-paula-gryba/

22.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты