Навіны

Літаратурны фестываль “Прадмова” – у Гародні

Сёлета беларускі фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” будзе працягвацца больш за месяц. Бо мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах Беларусі. Фестываль пачаўся вялікай імпрэзай у Полацку 3 сакавіка. І вось сёння эстафету пераняла Гародня. Кажа адзін з каардынатараў фестывалю Павел Баркоўскі:

– З самага пачатку гэта было наша жаданне, каб рабіць фестываль не толькі для Менска, для сталіцы і яе жыхароў, а каб гэтая кніжная культура пашыралася па Беларусі, каб, у прынцыпе, такія імпрэзы на наш ці іншы ўзор рабіліся паўсюль. Бо відавочна, што калі ў Менску больш-менш яшчэ нейкія падзеі здараюцца, то ў нашых гарадах і рэгіёнах падобныя культурныя падзеі ўсё ж такі дагэтуль рэдкасць.

Акрамя Полацка і Гародні, імпрэзы фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» таксама адбудуцца ў Гомелі, Берасці і Бабруйску. У Менску фестывальныя дні пройдуць 4-7 красавіка.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/litaraturny-festyval-pradmova/

16.03.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты