Навіны

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на сакавік 2019 году

4 сакавіка

535 гадоў таму (1484) – У Гародні памёр Казімер, сын вялікага князя ВКЛ Казімера IV Ягелончыка, патрон Гарадзенскага біскупства. Пахаваны ў віленскім катэдральным саборы (капліца Сьв. Казімера). Кананізаваны ў 1521. Дзень Сьвятога Казімера.

15 гадоў таму (2004) – Памёр Міхась Навумовіч, дзеяч беларускай эміграцыі (Францыя). Нараджэнец Наваградчыны.

6 сакавіка

20 гадоў таму (1999) – У Вільні памёр Міхаіл Петрыкевіч, беларускі краязнавец, музеязнавец, педагог. Нараджэнец в. Падкасоўе (Наваградзкі р-н). Пахаваны на могілках Карвялішкес ля Вільні.

8 сакавіка

105 гадоў таму (1814) – Памёр Юзаф Несялоўскі (нар. у 1728), апошні наваградзкі ваявода, удзельнік паўстаньня 1794. Меў родавы маёнтак у Варончы, пахаваны ў крыпце мясцовага касьцёлу.

30 гадоў таму (1989) – Памёр Мікола Ягаўдзік, беларускі вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Бельгія, ЗША). Нараджэнец Слонімшчыны.

9 сакавіка

340 гадоў таму (1659) – Маскоўскі гарнізон у Гародні разам з ваяводам здаўся войску гетмана Паўла Сапегі.

10 сакавіка

130 гадоў таму (1889) – У Гародні нарадзіўся Уладзімір Пігулеўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік.

12 сакавіка

130 гадоў таму (1889) – У Гаркавічах (Сакольскі пав., Беласточчына) нарадзіўся Аляксей Кішкель, беларускі педагог, выкданік Клецкай беларускай гімназіі. Жыў і працаваў у Квасоўцы і Гародні. Памёр у 1969 годзе ў Гародні, пахаваны на Занёманскіх могілках (?).

13 сакавіка

85 гадоў таму (1934) – У в. Стральцы (Гарадзенскі р-н) нарадзілася Аўгіньня Кавалюк, паэтка, перакладчыца. Жыла і працавала ў Латвіі, Санкт-Пецярбургу.

15 сакавіка

130 гадоў таму (1889) – На Віленшчыне нарадзіўся Павал Пякарскі, беларускі каталіцкі сьвятар. У 1925-32 служыў пробашчам у Жупранах, быў кіраўніком Ашмянскага дэканату.

25 гадоў таму (1994) – У Менску на 13-й сэсіі Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня была прынятая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.

16 сакавіка

20 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшаў першы нумар газеты “Бацькаўшчына” (выдавалася да 28 сакавіка).

17 сакавіка

20 гадоў таму (1999) – Памёр Міхась Біч, беларускі гісторык. Нараджэнец в. Мілявічы (Мастоўскі р-н).

18 сакавіка

125 гадоў таму (1894) – У в. Барані (Астравецкі р-н) нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар, музычны педагог, публіцыст.

35 гадоў таму (1984) – У Слоніме памёр Іосіф Вількоўскі (Язэп Вількоўшчык), беларускі паэт і публіцыст. Пахаваны ў Слоніме.

19 сакавіка

460 гадоў таму (1599) – Памёр Станіслаў Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Валодаў Нягневічамі ў Наваградзкім пав.

45 гадоў таму (1974) – Памёр Эдуард Сташкевіч, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50. Пахаваны ў Солах (Смургонскі р-н).

21 сакавіка

170 гадоў таму (1849) – У Вільні ў турме, засуджаны да 20 гадоў катаргі за перавоз нелегальнай літаратуры, памёр Аляксандар Незабытоўскі, беларуска-польскі пісьменьнік, філосаф, гісторык. Нараджэнец Наваградчыны.

22 сакавіка

155 гадоў таму (1864) – У Вільні на Лукіскім пляцы павешаны Кастусь Каліноўскі, кіраўнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня. Магіла была паблізу сёньняшняй вежы Гедыміна.

23 сакавіка

120 гадоў таму (1899) – У Жалудку (Шчучынскі р-н) нарадзілася Вольга Галіна (дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская), беларуская акторка, педагог.

24 сакавіка

220 гадоў таму (1794) – Пачалося вызвольнае паўстаньне на чале з Тадэвушам Касьцюшкам.

27 сакавіка

115 гадоў таму (1899) – У в. Малая Бераставіца (Бераставіцкі р-н) нарадзіўся Аляксей Васіленя, грамадзка-палітычны дзеяч, у другую сусьветную вайну кіраўнік Беларускай Народнай Самапомачы ў Слоніме, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія).

 

 

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты