Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на люты

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на люты 2019 году

1 лютага

145 гадоў таму (1874) – У мястэчку Луна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Кастусь Бялецкі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

2 лютага

430 гадоў таму (1589) – Кароль Жыгімонт ІІІ пацьвердзіў Гародні ўсе прывілеі.

100 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшаў першы нумар газэты “Беларускі народ”, выдаванай Міністэрствам беларускіх спраў.

3 лютага

55 гадоў таму (1964) – Памёр Станіслаў Станкевіч (нар. у 1886 у в. Арляняты, Смургонскі р-н), беларускі паэт, кнігавыдавец. З вёскі Арляняты выйшла цэлая плеяда выдатных дзеячаў з роду Станкевічаў.

4 лютага

125 гадоў таму (1894) – У фальварку Крыстынопаль (Смургонскі р-н) памёр Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фальклярыст.

125 гадоў таму 1894 – У Гародні нарадзіўся Ян Каханоўскі, грамадзкі дзеяч, настаўнік гарадзенскай гімназіі, стваральнік гарадзенскага заапарку. Чалавек, які ахвяраваў сваім жыцьцём за іншага.

85 гадоў таму 1934 – У в. Вётхава (Смаргонскі р-н) нарадзіўся Арсень Ліс, беларускі літаратуразнавец, фальклярыст, культуролаг.

8 лютага

110 гадоў таму (1909) – Памёр Мечыслаў Карловіч, кампазітар, дырыжор, сын мовазнаўца і этнографа Яна Карловіча. Нараджэнец в. Вішнева (Смургонскі р-н).

105 гадоў таму (1914) – У Баранавічах нарадзіўся Валянцін Таўлай, паэт, дзеяч заходнебеларускага руху.

9 лютага

20 гадоў таму (1999) – У в. Валеўка (Наваградзкі р-н) памёр Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, пэдагог, культуроляг.

10 лютага

110 гадоў таму (1909) – Памёр Эдвард Паўловіч, мастак, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1863-64, мемуарыст. Вучыўся ў Жыровічах і Слоніме.

25 гадоў таму (1994) – У Гародні пасьля зьбіцьця невядомымі памёр Антон Сьцяпура, дзеяч беларускага руху, сябра БНФ. Пахаваны на могілках па прасп. Касманаўтаў.

11 лютага

40 гадоў таму (1979) – У Нью-Ёрку памёр Мікола Гарошка, дзеяч эміграцыі (ЗША), першы старшыня БАЗА. Нараджэнец в. Трашчыцы (Карэліцкі р-н).

13 лютага

100 гадоў таму (1919) (паводле іншых зьвестак 13 сакавіка) – Памёр Аляксандар Грыкоўскі (нар. у 1893 у в. Корніна, Беласточчына), беларускі грамадзкі дзеяч, педагог. У 1916 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую гімназію, жыў і працаваў у Гародні.

45 гадоў таму (1974) – У Будславе (Мядзельскі р-н) памерла Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні. Пахавана ў Будславе.

35 гадоў таму (1984) – У Інавроцлаве (Польшча) памёр Язэп Найдзюк (Александровіч), дзеяч заходнебеларускага вызвольнага руху, выдавец, гісторык. Нараджэнец в. Бойдаты (Ваўкавыскі р-н).

15 лютага

15 гадоў таму (2004) – У Менску ў шпіталі памёр Аляксандар Міхальчык, грамадзка-палітычны актывіст, старшыня Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Пахаваны ў Гародні на могілках па прасп. Касманаўтаў.

19 лютага

40 гадоў таму (1979) – Памёр Янка Геніюш, беларускі дзеяч, бібліяфіл, доктар, вязень ГУЛАГу. Пахаваны ў Зэльве.

20 лютага

130 гадоў таму (1889) – У в. Балотца (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Фёдар Турук, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, педагог.

21 лютага

Міжнародны дзень роднай мовы.

24 лютага

440 гадоў таму (1579) – Мір атрымаў Магдэбургскае права.

60 гадоў таму (1959) – Адчынены Лідзкі краязнаўчы музей.

25 лютага

110 гадоў таму (1909) – У Слоніме нарадзіўся Сяргей Дарожны (сапр. Серада), беларускі пісьменьнік, перакладнік.

26 лютага

85 гадоў таму (1934) – У в. Збляны (Лідзкі р-н) нарадзіўся Аляксей Логвін, адзін з ствараньнікаў моладзевай падпольнай антысталінскай арганізацыі, вязень ГУЛАГу.

27 лютага

100 гадоў таму (1919) – Была створана Літоўска-Беларуская ССР з сталіцай у Вільні.

 

01.02.2019

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты