Навіны

Зянон Пазьняк: Камуністы рагаталі яму ў твар

25 гадоў таму Станіслаў Шушкевіч быў адкліканы з пасады старшыні Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь. У шэрагу кніг пра падзеі тых часоў напісана, што Шушкевіча называлі кампраміснай фігурай паміж камуністычнай наменклатурай і Народным фронтам.

Станіслаў Шушкевіч і Мікалай Дземянцей

Сведка тых падзей – кіраўнік Апазіцыі БНФ Зянон Пазьняк распавёў нашаму радыё пра заключны выступ старшыні Вярхоўнага Савета перад адстаўкай:

– У яго ў падпарадкаванні былі МУС, КДБ, а ён іх проста здаў. Пасля гэтага, як здаў, яго адпаведным чынам выкінулі. У яго быў заключны выступ, ён мог сказаць тое, што трэба было сказаць палітыку ў гэтай сітуацыі. Ён выйшаў і пачаў паддобрывацца пад камуністаў, цытаваць, што сказаў Энгельс на магіле Маркса і г. д. Можа ён яшчэ спадзяваўся, што камуністы яго пашкадуюць, а яны сядзелі ў залі і рагаталі яму ў твар.

Ужо ў наступныя гады Станіслаў Шушкевіч назаве Лукашэнку нягоднікам, Кебіча абвінаваціць у здрадзе, а Апазіцыю БНФ у кульце асобы Пазьняка. Тады ж, у 1994-м, Шушкевіча на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета заменіць Мечыслаў Грыб.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/zyanon-paznyak-kamunisty-ragatali-yamu/

27.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты