Навіны

Алесь Дзянісаў атрымаў чарговы пратакол

У Гародні міліцыянты ўручылі чарговы пратакол журналісту і музыканту Алесю Дзянісаву па артыкуле 22.9 КаАП за сюжэт прысвечаны сутарэнням, які з’явіўся на тэлеканале „Белсат”.

Кажа Алесь Дзянісаў:

– Да Алеся Кіркевіча дзесьці тыдні два таму прыходзілі міліцыянты. Я, скажам так, не ішоў з імі на кантакт, ну а сёння проста пашкадаваў іх. Чарговы раз яны грукаліся ў дзверы, я вырашыў, што звычайныя міліцыянты не павінны адказваць за сваіх начальнікаў-дурняў. Напісаў, што не згодны з пратаколам і распісаўся. 

Журналіст адмовіўся даваць міліцыянтам тлумачэнні:

– Запыталіся ці буду даваць паказанні. Я адказаў, што не варта губляць час. Яны сказалі, што гэта правільна і паехалі. Цяпер чакаю позву з суда. Думаю, што ў першай палове лютага.

Па артыкуле 22.9 КаАП РБ (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі) у Гародні за апошнія некалькі год вялікімі адміністрацыйнымі штрафамі былі пакараныя: Андрэй Мялешка, Алесь Дзянісаў, Павел Мажэйка ды Алесь Кіркевіч. 

Беларускае Радцё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ales-dzyanisau-atrymau-chargovy-prata/

26.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты