Навіны

Ці была Русь калыскай беларускага, украінскага і расійскага народаў?

5 лютага а 19:00 на пляцоўцы этнакрамы «Цудоўня» (Кірава, 3) адбудзецца гістарычная лекцыя, кандыдата гістарычных навук Генадзя Семянчука на тэму: «Ці была Русь калыскай беларускага, украінскага і расійскага народаў».

Галоўныя тэзы лекцыі:

1) Міфы пра адзіную „Старажытную Русь” і „Старажытнарускую народнасць”. Чаму беларусы, украінцы і расейцы не паходзяць з адной калыскі „старажытнаруская народнасць”?

2) Дзе і калі паўстала „Русь”? Што гэта – народ, сацыяльная група, дзяржава? Што азначае паняцце „Русь” – этнічную, сацыяльную ці канфесіянальную сутнасць?

Генадзь Семянчук скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).

У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гарадзенскім універсітэце, з 1994 года дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015 года.

Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі VI—XVI стст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гарадзенскага рэгіёна.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/tsi-byla-rus-kalyskaj-belaruskaga-ukr/

24.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты