Навіны

Пад падпіску аб нявыездзе: затрыманыя за графіці выйшлі на свабоду

Дзмітрый Паліенка на волі 23 студзеня 2019 года. Фота з Facebook Марыны Касінеравай

Дзмітрый Паліенка на волі 23 студзеня 2019 года. Фота з Facebook Марыны Касінеравай

Фігуранты новай крымінальнай справы аб графіці па артыкуле 341 КК РБ - Дзмітрый Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева - вечарам 23 студзеня пасля допыту адпушчаныя з УУС Заводскага раёна пад падпіску аб нявыездзе, паведаміў БелаПАН адзін з паплечнікаў Паліенкі.

«Рэчы Дзмітрыю не аддалі. На экспертызу дадаткова ўзялі куртку. 24-га студзеня ў 15 гадзін ён зноў павінен быць у следчага», - сказаў суразмоўца.

Паліенку, Чуліцкага і Гусеву затрымалі 21 студзеня і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Яны падазраюцца ў здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці).

23 студзеня Следчы камітэт пацвердзіў ўзбуджэнне крымінальнай за нанясенне графіці на адзін з будынкаў на вуліцы Ахоцкай ў Заводскім раёне Мінска.

Паводле папярэдняй інфармацыі, былога палітвязня Зміцера Паліенку з сябрамі абвінавачваюць, што яны нібыта 22 снежная мінулага года нанеслі графіці "Менты забіваюць людзей" на сцяну аднаго з гарадскіх будынкаў на вуліцы Ахоцкай. Верагодна, супрацоўнікі міліцыі змаглі іх апазнаць па відэаздымцы з акцыі, нягледзячы на ​​зачыненыя маскамі твары.

21 студзеня Паліенку і Чуліцкага затрымалі. Раніцай таго ж дня ў кватэры Чуліцкага ў прысутнасці яго маці прайшоў ператрус, які праводзілі чатыры супрацоўнікі следчых органаў. Былі канфіскаваныя ноўтбук і некалькі тэлефонаў.

http://spring96.org/be/news/91894

праваабарончыя сайты