Навіны

Што яшчэ пабудуюць для надзейнасці Беларускай АЭС?

Пікава-рэзервовыя крыніцы і электракатлы для надзейнасці Беларускай АЭС пабудуюць па ўсёй Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў №32 ад 18 студзеня 2019 года „Аб зацвярджэнні пераліку інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве пікава-рэзервовых крыніцаў і ўсталяванні электракатлоў”. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. 

Пікава-рэзервовыя крыніцы запланавана пабудаваць на Бярозаўскай ГРЭС, Лукомльскай ГРЭС, Наваполацкай ЦЭЦ і Менскай ЦЭЦ-5. Раней паведамлялася, што іх пабудова, паводле папярэдніх ацэнак, будзе каштаваць каля 600 мільёнаў еўра.

Пікава-рэзервовыя крыніцы служаць для згладжвання пікаў і запуску пры магчымай аварыі для бесперабойнага забеспячэння спажыўцоў электраэнергіяй. Электракатлы будуць усталяваныя на буйных энергакрыніцах, дзе ёсць цеплавая нагрузка. 

Фота БелаПАН

Чытай больш на: https://www.racyja.com/ekanomika/shto-yashche-pabuduyuts-dlya-nadzejnastsi-be/

23.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты