Навіны

Без свінні і дзіка ў іхнім годзе

Па­ча­так го­да заў­сё­ды пры­но­сіць па­вы­ша­ную ці­ка­васць да та­го, які­мі бу­дуць чар­го­выя тры­ста шэс­ць­дзя­сят пяць дзён ка­лян­дар­на­га кру­газ­ва­ро­ту. Не­ка­то­рыя пра­чыт­ва­юць усе га­ра­ско­пы, ін­шыя на­ват на­вед­ва­юць ва­раж­бі­тоў, каб тыя ха­ця кры­ху рас­кры­лі та­ям­ні­цу бу­ду­чых дзён. Ва ўсім све­це ці­ка­вяц­ца яш­чэ, які звер у гэ­тым го­дзе з’я­віц­ца ў кі­тай­скім ка­лен­да­ры пас­ля ады­хо­дзя­ча­га ўжо неў­за­ба­ве го­да са­ба­кі. Но­вы год у кі­тай­скім ка­лен­да­ры па­вод­ле ме­сяч­на­га цык­ла пач­нец­ца 5 лю­та­га 2019 го­да, а за­кон­чыц­ца 24 сту­дзе­ня 2020 го­да. І бу­дзе гэ­та год свін­ні (дзі­ка). Ко­ле­рам да­мі­ну­ю­чым бу­дзе ры­жы, а сты­хі­яй — Зям­ля. Па­пя­рэд­нія га­ды свін­ні ме­лі мес­ца ў 1923, 1935, 1947, 1959, 1971, 1983, 1995 і 2007 га­дах. Ад­ным сло­вам, кож­ныя два­нац­цаць га­доў та­кі год паў­та­ра­ец­ца. Як ня­цяж­ка па­лі­чыць, чар­го­вы та­кі год бу­дзе ў 2031 го­дзе. Па­вод­ле кі­тай­цаў год свін­ні — гэ­та час ле­ту­цен­ні­каў і тых, хто хо­ча да­сяг­нуць пос­пе­ху. Гэ­та час ка­ры­стан­ня ў жыц­ці з та­го, што най­леп­шае, і за­ся­ро­джа­нас­ці на ду­хоў­ных пры­ем­нас­цях. Да­мі­ну­ю­чай бу­дзе лю­боў да сва­бо­ды і пры­га­жос­ці. Гэ­та час веч­на­га ап­ты­міз­му з ло­зун­гам: не су­муй, будзь шчас­лі­вым. Гэ­та так­са­ма час та­ле­ран­т­нас­ці, спа­чу­ван­ня і шчод­рас­ці. Не­га­ты­вам мо­жа быць упуш­чэн­не кан­т­ро­лю над на­шы­мі страс­ця­мі. Апош­нім са зна­каў кі­тай­ска­га ка­лен­да­ра ёсць сім­вал за­вяр­шэн­ня па­ча­тых спраў. Гэ­та так­са­ма час гар­ма­ніч­на­га спа­кою. Та­му ўсіх, хто на­ро­джа­ны ў га­дах гэ­та­га зна­ка, ча­кае про­ста пас­пя­хо­васць, ча­го жа­даю ўсім на­шым чы­та­чам ус­лед за кі­тай­ца­мі.

На пер­шы по­гляд для нас, бе­ла­ру­саў, год свін­ні ці дзі­ка па­ві­нен быць так­са­ма спры­яль­ным. Бо хто ж не лю­біць, асаб­лі­ва за­раз, у свя­точ­ны пе­ры­яд сві­ных прыс­ма­каў, вэн­джа­ных ці пе­ча­ных. Ну і доб­рая са­ла­ні­на не за­сту­піць ін­шых сма­коц­цяў. Коль­кі ж уз­нік­ла лі­та­ра­тур­ных сю­жэ­таў пра сма­лен­не пар­шу­коў, ці ра­ска­заў пра каў­ба­скі паль­цам на­пі­ха­ныя. Заў­сё­ды пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма вы­ма­лёў­ва­юц­ца воб­ра­зы зня­сі­ле­ных ужо ба­буль і дзя­ду­ляў, якія, па­куль ім ду­ху ха­пі­ла, ад­кор­м­лі­ва­лі за ле­та пар­ку веп­руч­коў, каб бы­ло чым угас­ціць і даць па­да­рун­кі га­рад­скім дзе­цям і ўну­кам. Та­кая ры­ту­аль­ная, пад­ляш­ская гі­сто­рыя да­ча­ка­ла­ся на­ват уве­ка­ве­чан­ня ў выг­ля­дзе пес­ні гур­ту «Ас» пра га­рад­скіх, што едуць на ма­шы­не на вё­ску ме­на­ві­та па сві­ныя да­лі­ка­тэ­сы. Але, хві­лі­ну за­ду­маў­шы­ся, аказ­ва­ец­ца, не ўсё ўжо вы­гля­дае так ап­ты­мі­стыч­на. Пра гэ­та ўжо мо­жам га­ва­рыць як пра мі­ну­лы і за­кры­ты час, да яко­га па­куль не ві­даць вяр­тан­ня.

Вя­до­ма, усё дзя­ку­ю­чы аф­ры­кан­скай чу­ме сві­ней. Пі­саў я ўжо год та­му, што на­ра­бі­ла­ся на на­шых вё­сках па гэ­тай пры­чы­не. Не па­чу­еш тут ужо рох­кан­ня, ці ві­ску, бо лю­дзям за­ба­ра­ні­лі тры­маць пар­шу­коў на свае пат­рэ­бы. Про­ста, ад­каз­ныя за эпі­дэ­мію служ­бы пад­к­ла­лі ўмоў­ную «свін­ню» сві­на­лю­бі­ва­му на­ро­ду! Не менш скла­да­ная спра­ва і ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь, дзе для боль­шас­ці вя­ско­ва­га на­сель­ні­цтва вы­га­да­ваць пар­шу­ка бы­ло про­ста спра­вай го­на­ру. А тут так­са­ма аб­ме­жа­ван­ні і за­ба­ро­ны. Ад сва­іх зна­ё­мых чуў я ра­ска­зы, як лю­дзі ма­скі­ру­юць свой сві­ны труд, што про­ста на­ват пры ня­мец­кай аку­па­цыі та­ко­га не пры­ду­ма­лі. Та­му ба­ю­ся, што год няш­час­най, бе­ла­ру­скай свін­ні пе­ра­ня­сец­ца і на гра­мад­ска­па­лі­тыч­нае жыц­цё. Бо ў гэ­тай пра­сто­ры, у ад­роз­нен­не ад вё­скі, дзе ска­ра­ча­ец­ца сві­ны ста­так, коль­касць сві­ней і пры­ка­рыт­ні­каў па­боль­ш­ва­ец­ца з не­ве­ра­год­най хут­кас­цю. А ў све­це іг­ра­коў з гэ­та­га све­ту ўза­ем­нае «пад­к­лад­ван­не свін­ні» адзін ад­на­му ў па­лі­тыч­най ба­раць­бе лі­чыц­ца за­раз аба­вяз­кам.

Не­зай­з­д­рос­ны за­раз так­са­ма лёс сва­я­ка свін­ні — на­ша­га дзі­ка. Ці пра­жы­ве дзі­чы­ны род вай­ну, аб’­яў­ле­ную ім па­ляў­ні­чы­мі ўсёй Еў­ро­пы, ве­дае хі­ба толь­кі адзін сам Гас­подзь. Бяз­лі­тас­ны ад­ст­рэл гэ­та­га ві­ду жы­вё­лы мае быць па­ра­тун­кам ад АЧС. Мне, як пуш­чан­ска­му дзі­ку, кры­ху страш­на­ва­та ста­но­віц­ца, што з апош­ні­мі пуш­чан­скі­мі людзь­мі ады­дуць і пуш­чан­скія дзі­кі. А мо­жа так про­ста дзей­ні­чае за­кон рэ­зер­ва­цыі апош­ніх аба­ры­ге­наў на гэ­тай, пад­ляш­скай, зям­лі?

Яў­ген ВА­ПА

20.01.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты