Навіны

У Гародні ўшанавалі памяць забітага прэзідэнта Гданьску (фота)

Гарадзенскія грамадска-палітычныя актывісты, праваабаронцы і незалежныя журналісты 15 студзеня ўшанавалі памяць Паўла Адамовіча, гвалтоўна забітага прэзідэнта Гданьску, які ў выніку раненняў на сцэне падчас выступу на дабрачынным канцэрце ў Гданьску памёр у шпіталі 14 студзеня.

Гарадзенцы ўсклалі кветкі ля Генеральнага кансуляту Рэспублікі Польшча ў Гародні, запалілі лампадкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць польскага палітыка, які апроч іншага ведамы і тым, што меў беларускія карані, прыхільна ставіўся да беларускіх адукацыйных і культурніцкіх спраў.

15.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты