Навіны

У Гародні – рэгіянальная медыя-канферэнцыя БАЖ

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбылася вялікая медыя-канферэнцыя, у якой прынялі ўдзел дваццаць прадстаўнікоў медыя-супольнасці, а таксама эксперты з Менску — Андрэй Бастунец, Паўлюк Быкоўскі, Ягор Марціновіч, Андрэй Аляксандраў і Аляксей Казлюк.

Сустрэча мела назву „Свабода слова і асаблівасці медыя-менеджменту ў Беларусі”.

Пра адметнасць сустрэчы распавядае гарадзенская журналістка Ірына Новік:

– Любым журналістам, рэдактарам, медыя-менеджарам трэба браць аднекуль інфармацыю. Яе зараз так шмат, што можна не зарыентавацца, альбо заблытацца што важнае, а што – не. Калі прыязджаюць эксперты, калі ёсць мажлівасць атрымаць кансультацыю, падзяліцца досведам і атрымаць экспертную ацэнку ўласнага досведу, а не тэарэтычных выпадкаў, то гэта вельмі каштоўна. Асабліва ў рэгіёнах.

На думку рэдактара сайту “Птушкі штодня” Зміцера Вінчэўскага, – канферэнцыя патрэбная не толькі для рэдактараў і журналістаў, а таксама і для чытачоў:

– Я ўпэўнены, што такія нефармальныя сустрэчы, дзе калегі могуць дзяліцца досведам, вельмі карысныя. Новыя кантакты, канешне, якія спатрэбяцца, каб наш кантэнт быў больш якасны, больш цікавы для нашых карыстальнікаў.

На сустрэчы таксама абмеркавалі развіццё беларускіх медыя, а таксама як незалежным рэгіянальным інтэрнэт-пляцоўкам адаптавацца да заканадаўчых умоў і выстройваць эфектыўнае кіраванне рэдакцыяй.   

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-regiyanalnaya-medyya-kanfer/

11.01.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты