Навіны

Ці дазволена на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць?

Фактычна пытанне так і ставіцца, ці дазволеная на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць.
Для адказу на яго гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў накіраваў скаргі ў Свіслацкі РАУС і Пракуратуру Свіслацкага раёна. Сутнасць скаргаў зводзіцца да патрабавання правесці праверкі дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі Свіcлацкага РАУСа, якія 27-га кастрычніка мінулага году склалі на Віктара Сазонава пратакол па частцы 1 артыкула 23.34, звінаваціўшы яго ў парушэнні правіл првядзення масавага мерапрыемства. Насамрэч праваабаронца выконваў у гэты дзень у Свіслачы свае грамадскія праваабарончыя абавязкі, і праводзіў назіранне, паколькі у апошнія выходныя кастрычніка ў Свіслачы па традыцыі ўшаноўваецца памяць паўстанцаў 1863-64-га гадоў, і штогод на ўдзельнікаў гэтага ўшанавання складаюцца пратаколы.

І хоць суд Свіслацкага раёну а таксама Гарадзенскі абласны суд прызналі пратакол міліцыі абгрунтаваным, асудзіўшы Віктара Сазонава да штрафу, праваабаронца перад падачай скаргі ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь хоча атрымаць прававую ацэнку па гэтай справе ўсіх інстанцый.

Бо, па сутнасці, пытанне дэ-факто стаіць так, ці можна займацца на Гарадзеншчыне праваабарончай дзейнасцю, ці не.

Таму праваабаронца ў сваёй скарзе да пракуратуры звярнуўся з наступнай просьбай:

- Правесці пракурорскую праверку ў дачыненні незаконных дзеянняў прадстаўнікоў Свіслацкага РАУС;

- Устанавіць хто з службовых асобаў і на якой падставе аддаў загад старшаму інспектару прафілактыкі ААПП МОБ Свіслацкага РАУС Кацярыне Радзівонік скласці ў дачыненні да Віктара Сазонава пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне;

- Прыцягнуць да адказнасці вінаватых у складанні неправамернага, па-сутнасці сфальшаванага, пратакола;

- Ініцыяваць адмену пастановы суддзі суда Свіслацкага раёна Аляксандра Шыліна ад 23.11.2018 як незаконную і не ўступіўшую ў сілу, а вытворчасць па справе спыніць;

Да Свіслацкага РАУСа пунтты падобныя:

- Правесці службовую праверку ў дачыненні незаконных дзеянняў прадстаўнікоў Свіслацкага РАУС;

- Устанавіць хто з службовых асобаў і на якой падставе аддаў загад старшаму інспектару прафілактыкі ААПП МОБ Свіслацкага РАУС Кацярыне Радзівонік скласці ў дачыненні да Віктара Сазонава пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне;

- Прыцягнуць да адказнасці вінаватых у складанні неправамернага, па-сутнасці сфальшаванага, пратакола;

Пасля атрымання адказаў, праваабаронца збіраецца перад падачай пры неабходнасці скаргі ў КПЧ прайсці апошнюю інстанцыю ў сябе на радзіме і звярнуцца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.

Ён спадзяецца на гэтым высокім судовым роўні атрымаць для сябе адказ на пытанне, ўсё ж дазволеная дэ-факто на Гарадзеншчыне праваабарончая дзейнасць, ці яна знаходзіцца па-за законам, а праваабаронцы пад пераследам ужо па факце самой праваабарончай дзейнасці.

10.01.2019

Відэа

праваабарончыя сайты