Навіны

Аляксандр Лаўрэнцьеў аштрафаваны на 30 базавых, ён на волі

 

Грамадскага актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева, якога затрымалі ўчора ў цэнтры Гародні разам з Мікалаем Салянікам за перформанс з плакатам, сёння, 8 лістапада судзілі ў судзе Ленінскага раёну Гародні.

У выніку разгляду адміністрацыйнай справы паводле артыкулу 23.34, частка 3 КаАП суддзя Руслан Гурынпакараў грамадскага актывіста штрафам на 30 базавых велічынь, што складае ажно 735 рублёў.

Сведкамі ў судзе выступалі міліцыянты, якія затрымлівалі Лаўрэнцьева - Аляксандр Чаплюк і Аляксандр Вінаградаў. Яны засведчылі, што загад пра затрыманне Саляніка і Лаўрэнцьева аддаваў Аляксей Вайцешка, намеснік начальніка аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС.

Суткі Аляксандр Лаўрэнцьеў правёў у гарадскім ізалятары часовага ўтрымання. Па словах Лаўрэнцьева, ізалятар перапоўнены людзьмі, таму яго змясцілі ў камеру з двума ложкамі, дзе ўжо былі два чалавекі. Пры тым не выдалі нават матраса. Лаўрэнцьеў катэгарычна запатрабаваў выдачы матраса і яго тады выдалі. 

Цяпер грамадскі актывіст мае намер абскардзіць пастанову суда Ленінскага раёну ў судзе вышэйшай інстанцыі.

09.11.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты