Навіны

Беларусь змяншае нормы бязмытавага ўвозу тавараў

Для беларусаў чарговы раз змяншаюць нормы бязмытавага ўвозу тавараў на тэрыторыю нашай краіны. Гэта вынікае з адпаведнага рашэння Еўразійскай эканамічнай камісіі, куды ўваходзіць і Рэспубліка Беларусь. „Шмат для каго паездкі „на закупы” за мяжу па тавары як для прыватнага выкарыстання, так і для дробнага паўпадпольнага гандлю, з’яўляюцца важным эканамічным складнікам сямейнага бюджэту”, – зазначаюць жыхары памежных з Польшчай рэгіёнаў:

– Там таннейшыя і больш якасныя рэчы, чым тут, таму збіраемся і перыядычна ездзім.

– Усё напалову танней. І прадукты таннейшыя. Жадаючых шмат, людзі стараюцца для сябе, для сваіх патрэбаў.

Змены нормаў увозу запрацуюць з 1 студзеня 2019 года. Такім чынам чалавек, які выязджаў не часцей за адзін раз на тры месяцы за мяжу, зможа ўвезці тавараў на агульную суму ў 500 еўра і вагой у 25 кілаграмаў. Гэта ў тры разы меней у грашовым і ў два ў вагавым эквівалентах, чым ёсць цяпер.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: regnum.ru

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/zmyanshayuts-normy-byazmytavaga-uvozu-ta/

08.11.2018
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты