Навіны

У Варакомшчыне адкрылі памятны камень пісьменніку Вячаславу Адамчыку (шмат фота)

3 лістапада ў Дзятлаўскім раёне прайшлі ўрачыстасці ў гонар беларускага пісьменніка Вячаслава Адамчыка. Спярша ў Круцілавічах у актавай залі мясцовай школы адбылася ўрачыстая імпрэза ў гонар выдатнага беларускага літаратара. Вёў урачыстасць Сяргей Каско, мясцовы настаўнік і краязнавец, які шмат высілкаў прыклаў для ўсталявання памятнага знаку. Прысутнічалі прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў, работнікі якіх шмат зрабілі па ўстаноўцы памятнага знаку. На літаратурнае свята прыехалі прадстаўнікі абодвух пісьменніцкіх саюзаў.

Гучалі песні, прыгадвалася біяграфія і творы Вячаслава Адамчыка, нараджэнца гэтай зямлі. Выступілі сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў прафесар, літаратуразнавец Аляксей Пяткевіч, краязнавец і літаратар Сяргей Чыгрын, пісьменніца Леанарда Юргілевіч, кіраўнік абласной пісьменніцкай філіі Валянцін Дубатоўка, а таксама краязнавец, ветэран педагагічнай працы, адзін з першых ініцыятараў усталявання памятнага знаку Адамчыку Валеры Петрыкевіч. Спяваў ведамы лідскі бард Сяргей Чарняк.

Пасля была праведзена экскурсія па школьнай музейнай экспазіцыі, прысвечанай Вячаславу Адамчыку.

Цэнтральнай падзеяй дня стала адкрыццё памятнага знаку ў вёсцы Варакомшчына - менавіта ў гэтай мясціне нарадзіўся Вячаслаў Адамчык. Удзельнікі свята таксама скіраваліся да былой хаты пісьменніка, дзе ад нядаўнага часу размешчана інфармацыйная шыльда. 

Урачыстасці на Дзятлаўшчыне прайшлі ў сяброўскай беларускай атмасферы павагі да айчыннай культуры і творчасці Вячаслава Адамчыка.

 

 

04.11.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты