Навіны
Лістапад 2018
Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2018 году
1 лістапада
У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.
85 гадоў таму (1933) – У в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік.
75 гадоў таму (1943) – На Дзісеншчыне фашыстамі расстраляны Адам Дасюкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, журналіст. Нараджэнец в. Копцевічы (Смургонскі р-н).
15 гадоў таму (2003) – У Жодзішках (Смургонскі р-н) асвечаны памятны крыж у гонар Андрэя Цікоты, беларускага рэлігійнага і грамадзка-культурнага дзеяча.
2 лістапада
Дзяды, дзень памінаньня памерлых.
4 лістапада
25 гадоў таму (1993) – Памёр Раман Лецка, беларускі краязнавец, калекцыянер, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Вярбіцы (Наваградзкі р-н).
7 лістапада
120 гадоў таму (1898) – У в. Дольная Сьвіслач (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Клімент Якаўчык (загінуў у 1941-ым на фронце), беларуска-расейскі пісьменьнік.
8 лістапада
115 гадоў таму (1903) – У в. Мінявічы (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Міхась Явар (сапр. Карась), беларускі паэт, удзельнік Грамады, ТБШ.
45 гадоў таму (1973) – Памёр Аляксандар Жукоўскі (нар. у 1926 у в. Залесьсе, Слонімскі р-н), удзельнік слонімскай падпольнай патрыятычнай арганізацыі “Чайка”, вязень савецкіх турмаў і канцлягеру. Пахаваны ў в. Залесьсе (Слонімскі р-н).
9 лістапада
110 гадоў таму (1908) – У Менску нарадзіўся Міхась Багун (сапр. Блошкін), беларускі паэт, пісьменьнік, перакладнік. Пахаваны ў Гародні на старых каталіцкіх могілках.
11 лістапада
115 гадоў таму (1903) – У мяст. Мір (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Ільінскі, беларускі артыст тэатру.
12 лістапада
100 гадоў таму (1918) – У Гародні была створана Беларуская Рада.
15 лістапада
125 гадоў таму (1893) – У в. Чухны (Смургонскі р-н) нарадзіўся Францішак Чарняўскі, беларускі каталіцкі сьвятар, рэлігійна-асьветніцкі публіцыст, выдавец, дзеяч эміграцыі (Францыя, Бельгія, ЗША). Скончыў школу ў Ашмяне.
16 лістапада
Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.
130 гадоў таму (1888) – У в. Шурычы (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 16 сьнеж.) Вінцэнт Гадлеўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, ідэоляг беларускага нацыянальнага руху.
17 лістапада
125 гадоў таму (1893) – У Дзьвінску (цяпер Латвія) нарадзіўся Кастусь Езавітаў, дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэньня, публіцыст, перакладнік, педагог, гісторык. Пэўны час (канец 1918-пач. 1919) дзеіў у Гародні.
19 лістапада
120 гадоў таму (1898) – У в. Гавенавічы (Слонімскі пав., цяпер Падгорная, Баранавіцкі р-н) нарадзіўся Іосіф Вількоўскі (Язэп Вількоўшчык), беларускі паэт і публіцыст.
10 гадоў таму (2008) – У Слоніме памёр Алег Лойка, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, перакладнік, педагог. Пахаваны ў Слоніме.
20 лістапада
370 гадоў таму (1648) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Ян Казімер (кіраваў да 1668).
20 гадоў таму (1998) – Памерла Яўгенія Шастак, беларуская грамадзкая дзеячка, лекарка, вязень ГУЛАГУ. Нараджэнка в. Запольле (Наваградзкі р-н).
24 лістапада
20 гадоў таму (1998) – У Гародні адбыўся масавы мітынг пратэсту (каля 2 тыс. удзельнікаў) супраць праекту дамовы пра стварэньне саюзнай дзяржавы Беларусі з Расеяй.
25 лістапада
15 гадоў таму (2003) – Памерла Людміла Махнюк (дзявочае Каліноўская), дзеячка беларускага культурніцкага руху ў эміграцыі (ЗША). Нараджэнка мяст. Скідаль (Гарадзенскі р-н). Пахавана на беларускіх могілках у Саўт-Рывэры.
27 лістапада
115 гадоў таму (1903) – У в. Сакаўцы (Івацэвіцкі р-н) нарадзіўся Піліп Пестрак, беларускі літаратар, дзеяч КПЗБ. У1927-29 жыў у Слоніме. Быў зьняволены польскімі ўладамі ў Гарадзенскую турму.
80 гадоў таму (1938) – НКВД расстраляны Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, сябра Рады БНР, публіцыст, заснаваньнік і дырэктар настаўніцкай семінарыі ў Барунах (у 1920-22).
28 лістапада
95 гадоў таму (1923) – Было створана беларускае літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк” (дзеіла да 1932).
90 гадоў таму (1928) – У в. Крэсла (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Нікадзім Бычак, беларускі грамадскі актывіст, сябра БНФ.
29 лістапада
80 гадоў таму (1938) – У Менску (ці ў Маскве) НКВД расстраляны Браніслаў Тарашкевіч, беларускі грамадзка-палітычны і асьветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладнік, літаратуразнавец.