Навіны

Разгляд адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава адбудзецца 2 лістапада

Судовыя клеркі выправілі дату разгляду адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава. Пачаткова яна памылкова была прызначана на выходны дзень - 7 лістапада. 

Днямі Алесь Дзянісаў атрымаў новы СМС з Кастрычніцкага раённага суду Гародні. У ім паведамляецца, што разгляд справы адбудзецца ў бліжэйшую пятніцу 2 лістапада.

Супраць вядомага рок-музыкі і журналіста-фрылансера вядзецца адміністрацыйная справа па ч.2 арт. 17.11. КААП - распаўсюд экстрэмізму. Прычынай сталі рэпосты з забароненай старонкі анархістаў "Революционное действие" двух відэа. Абодва відэа былі рэпостнуты Дзянісавым яшчэ 6 сакавіка 2017 года. Абодвух відэа зараз няма. Хоць Алесь Дзянісаў сцвярджае, што іх не выдаляў са старонкі. Нічога на іх экстрэмісцкага няма, паколькі яны расказваюць пра ўдзел берасцейскіх анархістаў у ранейшых Маршах дармаедаў.

Пачатак разгляду адміністрацыйнай справы Алеся Дзянісава 2 лістапада ў судзе Кастрычніцкага раёна (вул. Дубко 9), 10:00. Кабінет №3.

30.10.2018

Архіў

Лістапад 2018
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты