Навіны

Прэзентацыя трэцяга “Прастрэленага талеру”

У Цэнтры гарадскога жыцця прайшла прэзентацыя трэцяй кнігі прыгодніцкага раману «Прастрэлены талер», прысвечанай ідэі вяртання беларускай шляхты ў чытацкі свет.
Раман ахоплівае падзеі ў Рэчы Паспалітай ад смерці караля і вялікага князя Яна ІІІ Сабескага ў 1696 г. да трагічнай братазабойчай бітвы дзвюх палітычных груповак шляхты Вялікага Княства Літоўскага пад Алькенікамі ў лістападзе 1700 г.

Раман прадстаўляў сам аўтар Аркадзь Данілавіч Жукоўскі, аўтарскі псеўданім Аркадзь Ліцвін. Аўтар распавёў пра сваю творчасць, якая ўжо налічвае дзесяць раманаў і якая пачалася з прагі вярнуць у беларускую літаратуру шляхту.

Прысутным ужо была вядомая і постаць аўтара, і з большага яго творчасць. Таму прэзентацыя праходзіла ў вельмі цёплай, сяброўскай атмасферы.
Нягледзячы на здавалася б кароткі прамежак часу, Аркадзю Ліцьвіну (Аркадзю Жукоўскаму) удалося паказаць, наколькі насычаным быў той перыяд, які ён апісвае ў рамане, і які шмат у чым прадвызначыў трагічныя наступствы будучай Паўночнай вайны.

Прысутныя пажадалі далейшых творчых поспехаў аўтару.

Рэдакцыя “Гарадзенскай вясны” жадае таго ж у такой патрэбнай і своечасовай творчасці для беларускага чытача і ўсёй ідэі беларускай дзяржаўнасці.

12.10.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты