Навіны

Выбарчы марафон

Тры, два, адзін — старт. Па­лі­тыч­ны ма­ра­фон стар­туе каст­рыч­ніц­кі­мі са­маў­ра­да­вы­мі вы­ба­ра­мі. За­тым пе­рад на­мі еў­ра­пар­ла­мен­ц­кія і сей­ма­выя вы­ба­ры. А по­тым як і не бач — прэ­зі­дэн­ц­кія. Ка­ра­цей ка­жу­чы, ві­до­віш­чаў і цу­до­віш­чаў пе­рад на­мі хоць ад­баў­ляй. Хто з гэ­та­га зма­ган­ня вый­дзе пе­ра­мож­цам, той рэ­аль­на ат­ры­мае не толь­кі па­лі­тыч­ную сла­ву, але ўсе фі­нан­са­выя і ад­мі­ніст­ра­цый­ныя рэ­сур­сы, каб на­во­дзіць па­рад­кі па­вод­ле сва­іх пар­тый­ных праг­рам. Та­му ўжо са­маў­ра­да­вы бой пры­нёс сва­ёй вы­бар­чай кам­па­ні­яй жор­ст­кую су­тыч­ку кі­ру­ю­чай ула­ды і апа­зі­цыі. Про­ста не ма­гу слу­хаць з бо­ку мяс­цо­вых па­лі­ты­каў, што са­маў­ра­даў­цы гэ­та ані­я­кія па­лі­ты­кі, толь­кі сап­раў­д­ныя прад­стаў­ні­кі на­ро­да. Боль­шасць з іх ха­ва­ец­ца за ней­кі­мі наз­ва­мі ла­каль­ных ка­мі­тэ­таў, каб та­кім чы­нам аб­дур­ваць вы­бар­ш­чы­каў. Пры­тым са­мі з’яў­ля­лі­ся або з’яў­ля­юц­ца дзей­с­ны­мі дзе­я­ча­мі іс­ну­ю­чых па­лі­тыч­ных сіл.

У вы­пад­ку Пад­ляш­ша, але і ўсёй Поль­ш­чы, у час пер­шых са­маў­ра­да­вых вы­ба­раў у 1990 го­дзе з‑за ад­сут­нас­ці рэ­аль­най люст­ра­цыі ві­да­воч­ны быў старт пра­цаў­ні­коў бы­лой ка­му­ні­стыч­най служ­бы бяс­пе­кі. Спе­цы­я­лі­сты па пра­ва­ка­цы­ях і пе­рас­ле­дзе ін­ша­дум­цаў з дня на дзень ат­ры­ма­лі дэ­мак­ра­тыч­ны ман­дат. На доў­гія га­ды ча­ста яны пе­ра­ня­лі ўла­ду ў сва­іх гмі­нах ці па­ве­тах. І кож­ны з іх ат­ры­маў па­мят­ныя ад­зна­кі зас­лу­жа­ных для са­ма­кі­ра­ван­ня ў Поль­ш­чы. От, та­кая нас­меш­ка над гі­сто­ры­яй і людзь­мі. Вель­мі ві­да­воч­ным у мяс­цо­вых вы­ба­рах з’яў­ля­ец­ца зме­на кан­ды­да­та­мі на рад­ных са­міх ка­мі­тэ­таў і іх на­зваў. Ла­каль­ная па­лі­ты­ка не менш кры­ва­вая ад агуль­на­поль­скай. Уліч­ва­ю­чы ўсе мяс­цо­выя ся­мей­ныя, рэ­лі­гій­ныя, эка­на­міч­ныя тон­кас­ці, на­пэў­на ка­руп­цый­насць і пом­с­лі­васць ідуць з са­бою як роў­ны з роў­ным. Мой баць­ка пры на­го­дзе кож­ных вы­ба­раў лю­біць паў­та­раць та­кую па­га­вор­ку: «Глянь, усе яны ма­юць пры­го­жыя бе­лыя зу­бы. І па­каз­ва­юць іх нам, ка­лі шы­ро­ка ўсмі­ха­юц­ца. Але, што ў кож­на­га ха­ва­ец­ца ў ро­це за зу­ба­мі і да ча­го яны здоль­ны гэ­ты­мі зу­ба­мі і язы­ком зра­біць з дру­гі­мі людзь­мі, хай толь­кі крые Бог».

Вы­ба­ры бу­дуць пра­хо­дзіць па­вод­ле но­ва­га за­ко­ну, па­вод­ле яко­га абі­раць бу­дзем на­шых прад­стаў­ні­коў на пя­ці­га­до­вы тэр­мін. Па­чы­на­ю­чы з гэ­тых вы­ба­раў вой­там ці бур­га­міст­рам мож­на бу­дзе быць толь­кі два тэр­мі­ны. Зна­чыць — дзе­сяць га­доў. Але тыя вой­ты і бур­га­міст­ры, якія кі­ру­юць у нас ужо на­ват звыш трох тэр­мі­наў, мо­гуць на­да­лей ба­ла­та­вац­ца і за­раз. Мно­гім са­маў­ра­да­вым кі­раў­ні­кам та­кая раз­вяз­ка дае рэ­аль­ны шанц быць на сва­ёй па­са­дзе аж да пен­сіі. Як па­каз­вае прак­ты­ка, вель­мі цяж­ка пе­ра­маг­чы дзей­с­на­га ўла­да­ра гмі­ны ці го­ра­да, бо ры­ча­гі і ад­мі­ніст­ра­цый­ныя рэ­сур­сы ўвесь час пра­цу­юць на яго па­зі­цыю. За­раз, ка­лі ў Поль­ш­чы ма­ем з бо­ку са­маў­ра­даў вя­лі­кі до­ступ да еў­ра­са­юз­ных срод­каў, толь­кі са­мы ля­ні­вы і гуль­та­я­ва­ты на­род­ны аб­ран­нік не ска­ры­стоў­вае той коль­кас­ці пра­па­ноў, якія з’я­ві­лі­ся пе­рад ор­га­на­мі мяс­цо­ва­га са­ма­кі­ра­ван­ня. Ка­лі ўлі­чыць яш­чэ за­раз і ўра­да­выя пра­гра­мы ажыў­лен­ня Ус­ход­няй сця­ны, то кем­лі­вы і кру­ча­ны войт ці бур­га­містр са­праў­ды мо­жа пах­ва­ліц­ца пе­рад вы­бар­ш­чы­ка­мі ін­ве­сты­цый­ны­мі ці гра­мад­ска­куль­тур­на­ку­лі­нар­ны­мі пра­ек­та­мі. Ча­сам скла­да­ец­ца ўра­жан­не, што ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве гэ­тыя срод­кі про­ста пе­ра­я­да­юц­ца ў бяз­лі­кіх пра­ек­тах пад умоў­най наз­вай «На­ша ку­лі­нар­ная спад­чы­на». Ад гэ­тай ку­лі­на­рыі мяс­цо­выя бон­зы ця­гам га­доў мо­гуць бяс­п­лат­на па­сіл­ка­вац­ца лю­бі­мы­мі стра­ва­мі і на­жыць са­бе строй­ныя жы­во­ці­кі. Ну, але за­раз ін­шы ўзор муж­чын­ска­га вы­гля­ду. Трэ­ба быць аба­вяз­ко­ва ху­дзень­кім як юнак у ся­рэд­няй шко­ле і ўбіц­ца ў пер­шы кас­цюм свай­го сы­на. Та­му за­раз, са­ма ме­ней год пе­рад вы­ба­ра­мі, наг­ля­даю, што амаль усе ця­пе­раш­нія і бу­ду­чыя аб­ран­ні­кі і аб­ран­ні­цы па­чы­на­юць із­ноў дру­жыць з роз­ны­мі ды­е­та­мі, спар­тыў­ны­мі за­нят­ка­мі і зда­ро­вым ла­дам жыц­ця. Кры­ху по­ту, заў­зя­тас­ці і вы­бар­чы ма­дэль у поў­най кра­се кі­нец­ца ў вы­бар­чае зма­ган­не.

Для нас ме­на­ві­та, гра­ма­дзян, вы­бар­чы дзень — гэ­та час, ка­лі з да­па­мо­гай звы­чай­на­га, про­ста­га кры­жы­ка мо­жам ад на­ша­га імя даць пра­ва на кі­ра­ван­не лё­сам на­шых ма­лых ай­чын тым, ка­му да­вя­ра­ем, або тым, хто пе­ра­ка­наў нас да сва­іх по­гля­даў і праг­рам. Та­му вы­бі­раць гэ­та так­са­ма ня­лёг­кая спра­ва.

Яў­ген ВА­ПА

11.10.2018

праваабарончыя сайты