Навіны

Фотасесія з акцыі гарадзенскіх праваабаронцаў. 57 здымкаў.

 

Цягам тыдня, які быў абвешчаны праваабаронцамі як тыдзень супраць смяротнага пакарання гарадзенскія праваабаронцы некалькі разоў выходзілі праінфармаваць гарадзенцаў пра праблемы звязаныя з гэтым пытаннем у Беларусі.

Сёння, 10-га кастрычніка праваабаронцы чарговы раз нагадалі Гарадзенцам, што па заканчэнні гэтага тыдня змаганне за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі не сконцыцца, а будзе працягвацца да поўнай яго адмены.

Правабаронцы за гэты час раздалі каля 800 экзэмпляраў спецвыпуску газеты “Народная воля”, пагаварылі на гэтую тэму з жыхарамі гораду, пачулі іх меркаванні, выказалі свае.

Гарадзенцы ахвотна разбіралі газеты.

Праваабаронцы чарговы раз пераканаліся, што іх праца не прападае марна а дае свой плён. Бо людзі ўсё больш становяцца схільнымі да прыняцця рашэння па адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.

Справа за палітычнай воляй улады.

11.10.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты