Навіны

Пушча вандроўнікаў

Ча­ла­век бе­зу­пын­на ў да­ро­зе.Так бы­ло ста­год­дзя­мі, так і за­ста­ло­ся па сён­няш­ні дзень. Лю­дзі ван­д­ру­юць за хле­бам ці за ся­мей­ны­мі спра­ва­мі. Уця­ка­юць пе­рад хва­ро­ба­мі і вой­на­мі. Ры­зы­ку­юць ван­д­роў­кі ў ган­д­лё­вых спра­вах, каб за­ра­біць гро­шы. Бы­ла, ёсць і бу­дзе шмат­мі­льён­ная гру­па па­лом­ні­каў­вер­ні­каў у кож­най кан­фе­сіі, што ван­д­ру­юць у зго­дзе з пры­ка­за­мі і праў­да­мі Бо­жы­мі, але так­са­ма ад­чу­ва­ю­чы ўнут­ра­ны го­лас су­ці­шэн­ня ў сак­раль­най пра­сто­ры.

Урэш­це лю­дзі па­ча­лі ван­д­ра­ваць не толь­кі па га­ры­зан­таль­най зям­лі, але выб­ра­лі­ся ў не­аб­сяж­ны, бяз­меж­ны кос­мас, зда­ец­ца, з на­дзе­яй і спа­дзя­ван­нем ка­ла­ні­за­цыі гэ­тай вер­ты­каль­най пра­сто­ры. Так як ка­лісць у час вя­лі­кіх ге­аг­ра­фіч­ных ад­к­рыц­цяў лю­дзі паз­на­лі но­выя кан­ты­нен­ты і на­ро­ды, то за­раз усе жы­вуць на­дзе­яй на ін­шап­ла­нет­нае за­ся­лен­не і суст­рэ­чу ін­шап­ла­не­цян. Ці гэ­та пес­ня да­лё­кай бу­ду­чы­ні, ці мо­жа ўжо заў­т­ра бу­дзем свед­ка­мі блі­жэй­шых, кас­міч­ных су­стрэч? Па­жы­вем, па­ба­чым.

Вер­нем­ся ад­нак па­куль да рэ­аль­ных, ча­ла­ве­чых но­ра­ваў. «Не ся­дзіц­ца яму ў ха­це», — га­во­раць пра тых, што не мо­гуць жыць без пра­цы. Яны на па­на­двор­ку, по­лі, ці до­ма заў­сё­ды зной­дуць неш­та, пры чым мож­на па­кор­пац­ца. Ін­шыя не­па­се­ды цяг­нуц­ца ча­ста да лю­бой кам­па­ніі, не «па­мя­та­ю­чы» пра свае спра­вы і аба­вяз­кі. «За кам­па­нію то і цы­ган па­ве­сіў­ся», — ча­ста чу­юць пад сва­ім ад­ра­сам пас­ля чар­го­вых, вы­пад­ко­вых, нес­па­дзя­ва­ных ба­дзян­няў. «Да­стат­ко­ва толь­кі свіс­нуць, а ён на­пэў­на пры­бя­жыць», — га­ва­ры­лі пра та­кіх у ма­ім на­ва­кол­лі. Асоб­най ка­тэ­го­ры­яй у гі­сто­рыі ўся­го ча­ла­ве­цтва на­пэў­на з’яў­ля­юц­ца не­па­се­ды­плет­ка­ры і то ў та­кой са­май сту­пе­ні як жа­но­ча­га, так і муж­чын­ска­га по­лу. Іх скруч­вае ці­ка­васць, каб усё па­ба­чыць і па­чуць і яш­чэ шмат ча­го да­ба­віць ад ся­бе і ху­цень­ка раз­ля­паць язы­ком пра чар­го­вую, та­ем­ную спра­ву. Га­то­выя яны адар­вац­ца і па­кі­нуць най­больш ад­каз­ную пра­цу, каб толь­кі за­бег­чы да су­се­дзяў ці су­стрэц­ца са зна­ё­мы­мі ў дру­гім кан­цы го­ра­да, най­час­цей дзе­ля за­пу­скан­ня фэйк­нью­саў у гра­мад­скай пра­сто­ры. Бо ім язык так свяр­біць, што не стры­маць. А аб жэр­д­ку не па­чу­ха­еш­ся ім, як у вы­пад­ку пля­чэй. Адзі­ны вы­хад даць яму во­лю.

Зра­зу­ме­ла, што лю­дзі звы­чай­на вель­мі ці­ка­выя све­ту і кож­ны сва­бод­ны час ска­ры­стоў­ва­юць на спаз­на­ван­не блі­жэй­шых ці да­лей­шых да­ляг­ля­даў з яго ўсім ча­ла­ве­ча­пры­род­ным ба­гац­цем. Бо ж не ад­к­ры­ва­ем ні­чо­га но­ва­га, за­яў­ля­ю­чы, што ўся пры­ро­да бе­зу­пын­на ў ван­д­ра­ван­ні і ру­ху. Ад­ны ві­ды па да­ро­зе веч­нас­ці ад­мі­ра­юць і на­заў­сё­ды зні­ка­юць з на­шай ма­ці­зя­мель­кі. Ін­шыя ў пры­род­на­звя­ры­ным све­це па­чы­на­юць вы­ці­скаць дру­гіх сва­ёй сі­лай ці ўме­лас­цю адап­та­вац­ца да но­вых умоў. На на­шых ва­чах, а ў боль­шас­ці скры­та ідзе бяз­лі­тас­нае зма­ган­не за вы­жы­ван­не па­а­соб­ных ві­даў жы­вёль­на­га і рас­лін­на­га све­таў. Тое, што най­леп­шае ў кож­ным га­тун­ку ста­ра­ец­ца да­ка­заць сваю сі­лу і пе­ра­да­ваць свае ге­ны на­ступ­ным па­ка­лен­ням.

У ве­рас­ні сваю ма­гут­насць ад­веч­най на­ту­ры ўся­му све­ту аб’­яў­ля­юць але­ні сва­ім ро­вам і зма­ган­нем на ро­гі па­між са­бою. Паш­час­ці­ла мне тры но­чы быць слу­ха­чом іх­няй сім­фо­ніі жыц­ця і смер­ці. На ўскра­і­не Бе­ла­веж­скай пуш­чы ў род­най вёс­цы кож­ны ве­чар лі­лі­ся га­ла­сы жаль­бы і ня­на­віс­ці. Мне па­шан­ца­ва­ла слу­хаць іх гу­каў не ў якас­ці мо­на ці стэ­рэа. Пры­нам­сі з ча­ты­рох суп­раць­лег­лых нап­рам­каў да мя­не ля­це­лі га­ла­сы пе­ра­мо­жа­ных і пе­ра­мож­цаў, па­ра­не­ных і ад­кі­ну­тых сам­цоў­ба­е­ві­коў — са­мот­ні­каў і кі­раў­ні­коў стат­ка. А ва­кол мя­не быў ма­лоч­ны ту­ман і ме­сяч­ная, яс­ная ноч. І ці­шы­ня, бо на­ват дрэ­вы стры­ма­лі сваё ды­хан­не. Сі­ла і моц але­ні­ных га­ла­соў гэ­ты­мі на­ча­мі бы­ла так вя­лі­кай, што ўсе вя­ско­выя брах­лі­выя са­ба­кі за­моў­к­лі на гэ­тыя дні і з пад­мяты­мі хва­ста­мі пер­лі ў свае бу­ды ў шу­кан­ні бяс­печ­на­га мес­ца. І то не абы­якім са­ба­кам адыш­ла ах­во­та да яко­га­не­будзь бра­хан­ня. Аў­чар­кі, што ў звы­чай­ныя дні мо­гуць але­ня даг­наць, заг­рыз­ці і раз­дзер­ці на ку­скі, ця­пер па­во­дзі­лі ся­бе як ней­кія ма­лень­кія хат­нія са­бач­кі, што ап­ра­ча пра­гул­кі не ба­чаць бо­жа­га све­ту. Бо ма­гут­нае пра­ва на сваё жыц­цё і да­лей­шую зям­ную ван­д­роў­ку апа­вяш­ча­лі нам пуш­чан­скія але­ні.

Яў­ген ВА­ПА

04.10.2018

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты