Навіны

Сустрэча ў Гародні з Віктарам Корзунам і Касяй Камоцкай (фота)

У апошні дзень верасня ў Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з менскімі творцамі - у госці да гарадзенцаў прыехалі рэжысёр Віктар Корзун, сцэнарыстка і вядомая рок-спявачка Кася Камоцкая і гітарыст Сяргей Скурат.

На пачатку прысутным быў паказаны фільм, аўтарамі якога з'яўляюцца Кася Камоцкая і Віктар Корзун. Быў прадстаўлены дакументальны фільм “Паралелі. Такое рознае падабенства”. Фільм пра Беларусь сярэдзіны мінулага стагоддзя і наш час – паралелі пра тое, як і ці змянілася ўлада і людзі за гэтыя больш як 50 гадоў.

Пасля гэтага адбылася цікавая дыскусія. У заключнай частцы Кася Камоцкая разам з гітарыстам Сяргеем Скуратам выканала дзясятак сваіх найбольш вядомых песень, цёпла сустрэтых прыхільнікамі яе творчасці. 

30.09.2018

праваабарончыя сайты