Навіны

Юбілейная літаратурная сустрэча з Сяргеем Чыгрыном (фота)

28 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшла творчая вечарына слонімскага літаратара і краязнаўца Сяргея Чыгрына. Сустрэча была прымеркаваная да 60-ых угодкаў даследчыка.

Сяргей Чыгрын расказаў прысутным пра свае літаратуразнаўчыя пошукі і адкрыцці. Калегі па Саюзу пісьменнікаў чыталі прысвячэнні і пародыі. Адмыслова да юбілею Гарадзенская філія СБП падрыхтавала і выдала кніжак аўтара. Іх у Сяргея Чыгрына выйшла ў свет ужо каля 60.

Сустрэча прайшла ў добрай гумарыстычнай атмасферы, сябры і калегі літаратуразнаўца зычылі яму далейшых творчых дасягненняў.

29.09.2018

праваабарончыя сайты