Навіны
Верасень-2018
Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на верасень 2018 году
1 верасьня
165 гадоў таму (1853) – У Варшаве нарадзіўся Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археолаг, калекцыянер. Шмат гадоў працаваў на Гарадзеншчыне.
155 гадоў таму (1863) – Каля Барунаў адбыўся бой паміж паўстанцамі і расейскім карным войскам.
90 гадоў таму (1928) – У в. Касута (Вялейскі р-н) нарадзіўся Расьціслаў Лапіцкі, арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смургоншчыне ў 1948-50. Расстраляны саветамі 28.10.1950 (?).
2 верасьня
170 гадоў таму (1848) – Памёр Якуб Фалькоўскі, асьветнік-дабрачынец, рэктар Шчучынскай піярскай школы, аўтар сыстэмы навучаньня глуханямых дзяцей.
20 гадоў таму (1998) – У Менску памёр Ян Матусевіч, уніяцкі сьвятар, дэкан Беларускай Грэцка-Каталіцкай Царквы. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках. З 1980 па красавік 1990 жыў і працаваў у Барунах.
3 верасьня
110 гадоў таму (1908) – У Варшаве памерла Марыя Ямант-Дмахоўская (нар. у 1842), удзельніца паўстаньня 1863 году, нявеста Кастуся Каліноўскага. Пахавана на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве.
5 верасьня
75 гадоў таму 1943 – У Ракавічах (Шчучынскі р-н) разам з жонкай матушкай Вольгай бандытамі забіты Іван Аляхновіч, беларускі праваслаўны сьвятар. Пахаваныя ў Шчучыне. Працаваў у Жыжме (Івейскі р-н), Дакудаве (Лідскі р-н), Турэйску, Раковічах (Шчучынскі р-н).
7 верасьня
Дзень беларускага пісьменства і друку
11 верасьня
80 гадоў таму (1938) – У Наваградку адчынены Дом-музей Адама Міцкевіча.
12 верасьня
85 гадоў таму (1933) – Памёр Антон Каменскі, графік і жывапісец. У 1885-91 жыў у маёнтку Ярылаўка (Ваўкавыскі р-н).
13 верасьня
35 гадоў таму (1983) – Памёр Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспектарам у Ашмяне.
15 верасьня
105 гадоў таму (1913) – У в. Ёлкі (Слонімскі пав.) нарадзіўся Рыгор Зыбайла, беларускі палітычна-вайсковы дзеяч, старшыня Слонімскай акруговай Беларускай Народнай Самапомачы ў 1941-42 гг.
16 верасьня
350 гадоў таму (1668) – Кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ Ян Казімер адрокся ад трона.
80 гадоў таму (1938) – НКВД расстраляны Іосіф Мацюкевіч, беларускі мовазнавец. Нараджэнец в. Гернікі (Дзятлаўскі р-н).
17 верасьня
120 гадоў таму (1898) – У в. Едначы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Павал Крынчык, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ.
18 верасьня
25 гадоў таму (1993) – У Астравецкім раёне былі ўрачыста адсьвяткаваныя 100-ыя ўгодкі з дня нараджэньня паэтаў Казімера Сваяка і Янкі Быліны.
20 гадоў таму (1998) – У Менску памёр Віктар Шымук, беларускі пісьменьнік, перакладнік. Нараджэнец в. Зьмяёўцы (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны ў Дзятлаве.
20 верасьня
115 гадоў таму (1903) – У Баку нарадзілася Натальля Арсеньнева, беларуская паэтка, дзяячка беларускай эміграцыі (ЗША). З 1922 да 1924 жыла ў Слоніме.
15 гадоў таму (2003) – У Гародні каля Каложскай царквы адкрыты помнік Давыду Гарадзенскаму.
21 верасьня
100 гадоў таму (1918) – У в. Клетнае (Глускі р-н) нарадзіўся Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец. Жыў і працаваў у Гародні.
10 гадоў таму (2008) – Памёр Фёдар Кардаш, беларускі журналіст, у 1950-ыя гады дысідэнт, вязень савецкага канцлягеру. Нараджэнец в. Харашкі (Дзятлаўскі р-н).
24 верасьня
125 гадоў таму (1893) – У Будславе (Мядзельскі р-н) нарадзілася Паўліна Мядзёлка, акторка, дзяячка беларускай культуры. Часта бывала ў Гародні, у 1919 была арыштавана.
27 верасьня
Сусьветны дзень турызму.
485 гадоў таму (1533) – У Жыладзішомльё (Трансільванія, цяпер Шымлеў-Сілваніей, Румынія) нарадзіўся Стафан Баторы, вялікі князь ВКЛ і кароль польскі. Жыў у Гародні.
28 верасьня
65 гадоў таму (1953) – У аўтакатастрофе загінуў Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада). Нараджэнец Наваградчыны.
30 верасьня
290 гадоў таму (1728) – У в. Саламянка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 30 кастр.) Марцін Пачобут-Адляніцкі, асьветнік, астраном, педагог.