Навіны

У «справе БелТА» - новы падазраваны

Як паведамлялася ў сродках масавай інфармацыі, 27 жніўня журналістаў, што праходзяць па «справе БелТА»,  выклікалі ў Следчы камітэт.

Позвы атрымалі галоўны рэдактар ​​TUT.BY Марына Золатава, рэдактары Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік, журналіст Ганна Ермачонак, галоўны рэдактар ​​БелаПАН Ірына Леўшына, журналіст Таццяна Каравянкова і карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі.

Як паведамляюць самі журналісты і іх калегі, ім было ўручана пастанова аб часовым абмежаванні права на выезд з Рэспублікі Беларусь.

Па інфармацыі прэс-службы ГА "БАЖ", рэдактару FINANCE.TUT.BY Дзмітрыю Бобрыку ў мінулую пятніцу быў зменены статус са сведкі па справе на падазраванага. 27 жніўня ён таксама атрымаў пастанову аб часовым абмежаванні права на выезд.

Выезд не абмежаваны толькі для галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыны Золатавай.

Такім чынам у статусе падазраванага па крымінальнай справе па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі, здзейснены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды) знаходзяцца наступныя журналісты:

  1. Таццяна Каравянкова (БелаПАН);
  2. Ганна Калтыгіна (Tut.by);
  3. Галіна Уласік (Tut.by);
  4. Ганна Ермачонак (Tut.by);
  5. Аляксей Жукаў ("Белорусы и рынок");
  6. Паўлюк Быкоўскі (пазаштатны аўтар Deutsche Welle, медыяэксперт);
  7. Ірына Леўшына (БелаПАН);
  8. Дзмітрый Бобрык (Tut.by).

Дзеянні Марыны Золатавай у працэсе следчых дзеянняў былі кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (бяздзейнасць службовай асобы), паколькі яна з’яўляецца службовай асобай.

 

http://spring96.org/be/news/90666

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты